Знайсці
24.02.2018 / 18:088РусŁacБел

Гераіня дня: дзяўчына, якая на гэтай Алімпіядзе ўзяла золата ў розных відах спорту ФОТАФАКТ

Эстэр Ледэцка з Чэхіі выйграла ў Пхёнчхане золата адразу ў дзвюх дысцыплінах: у супергіганцкім слаламе і ў снаўбордзе.

Фота lidovky.cz.

Чэшская снаўбардыстка Эстэр Ледэцка ў мінулую суботу з'явілася ў стартавым створы трасы супергіганцкага слаламу. Гэта было гістарычнай падзеяй: ніхто ў гісторыі Алімпіяд не спаборнічаў паралельна і ў лыжах, і ў снаўбордзе.

На Ледэцкай былі лыжы, якія забракавала амерыканская суперзорка Мікаэла Шыфрын. Спартоўкі супрацоўнічалі з адным і тым жа пастаўшчыком экіпіроўкі, але права першага выбару было ў Шыфрын. Праз хвіліну і 21,11 секунды пасля старту Ледэцка ўзяла золата. І ніхто нічога не зразумеў.

Да моманту старту Ледэцкай на трасе адкаталі ўсе топ-спартоўцы, і Ганна Файт з Аўстрыі ўжо святкавала перамогу.

«Я праўда не зразумела, што адбылося, — казала Ледэцка. — Думала, што на табло нейкая памылка і што час цяпер пераключаць на іншых. Глядзела на сваю маму, і мы абедзве нічога не разумелі. Імаверна, я тут была адзінай снаўбардысткай. Усе астатнія дзяўчаты не надта рызыкавалі. На іх ціснула адказнасць, я ж проста паспрабавала зрабіць усё магчымае».

Ледэцка пасля перамогі прыйшла на прэс-канферэнцыю ў гіганцкіх акулярах, бо не паспела нафарбавацца.

Роўна праз тыдзень Эстэр узяла золата і ў снаўбордзе, паказаўшы найлепшы вынік у паралельным гіганцкім слаламе. Яна стала першай спартоўкай, якая перамагла на Алімпіядзе ў розных відах спорту.

Для таго, каб падтрымліваць навыкі і ў лыжах, і ў снаўбордзе, Ледэцка трэніруецца па спецыяльнай схеме.

«У нас ёсць трэніровачныя блокі, — распавядаў The Guardian яе трэнер Томас Банк. — Тры тыдні лыжы, тры тыдні снаўборд. Напрыклад, мы тры тыдні катаемся на лыжах у Чылі, потым вяртаемся ў Еўропу і займаемся снаўбордам».

Сочым за Алімпіядай разам з букмекерскай канторай Марафон

Sports.ru

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера