Знайсці
23.02.2018 / 09:1611РусŁacБел

Расіяне заваявалі першае золата на Алімпіядзе

Kenjiro Matsuo/AFLO/ Globallookpress.com

Расійская фігурыстка Аліна Загітава стала пераможцай Алімпійскіх гульняў у Пхёнчхане. Срэбра заваявала яшчэ адна расіянка Яўгенія Мядзведзева, бронзу выйграла Кэйтлин Османд, піша rbc.ru

У адвольнай праграме Загітава набрала 156,65 бала і па суме дзвюх праграм абышла сваіх суперніц.

Другое месца ў жаночым адзіночным катанні заняла яшчэ адна расіянка, Яўгенія Мядзведзева. Яна таксама набрала 156,65 бала ў адвольнай праграме, але прайграла Загітавай па суме балаў (238,56). Пасля заканчэння праграмы Мядзведзева расплакалася ля борціка, а затым не змагла стрымаць слёзы, калі аб'явілі яе ацэнку і стала відавочным, што яна прайграла суперніцы.

Золата стала першым для зборнай Расіі на Алімпіядзе ў Пхёнчхане. Да таго каманда заваявала ў Карэі чатыры сярэбраныя і восем бронзавых узнагарод.

 Пасля перамогі Загітавай зборная Расіі паднялася ў агульным заліку адразу на шэсць пазіцый і выйшла на 15-е месца. Лідзіруюць нарвежцы, якія заваявалі 35 медалёў (13 залатых, 12 сярэбраных і 10 бронзавых).

Сочым за Алімпіядай разам з букмекерскай канторай Марафон

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера