Знайсці
05.01.2018 / 10:012РусŁacБел

Найвышэйшае дасягненне ў кар'еры: Аляксандра Сасновіч выйшла ў фінал турніру ў Брысбэне

Фота Беларускай тэніснай федэрацыі.

Аляксандра Сасновіч (88-я ракетка свету) выйшла ў фінал тэніснага турніру ў аўстралійскім Брысбене WTA. У паўфінале сёння раніцай перамагла латвійку Анастасію Севаставу (16, ВТА) - 7:6 (7:3), 6:4.

Сасновіч дабілася найвышэйшага дасягнення ў кар'еры. У фінале яе суперніцай стане пераможца супрацьстаяння Караліна Плішкава (Чэхія, 4) — Эліна Світоліна (6, Украіна).

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера