Домрачава выйграла бронзу ў пераследзе
Беларуска Дар’я Домрачава заняла трэцяе месца ў гонцы пераследу на этапе Кубка свету па біятлоне ў аўстрыйскім Гохфільцэне.
фота biathlonworld.com
На дыстанцыі 10 км з чатырма агнявымі рубяжамі беларуска, якая стартавала першай, дапусціла адзін промах.
Для Домрачавай гэта ўжо 73 подыум у кар’еры (29-21-23).
Перамагла ў гонцы Анастасія Кузьміна, якая выступае за Славакію. На другім месцы фінка Кайса Мякярайнен.
Ірына Крыўко прыбегла дзявятай, а Надзея Скардзіна — 19-й.
Чытайце таксама: Домрачава выйграла гонку ўпершыню пасля вяртання
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
«Бачу шмат людзей, якія жывуць чаканнем вяртання. Я так не хачу». Беларус расказаў пра зняволенне, уцёкі з «хіміі» і новае жыццё
 5
З надыходам лета Расія можа рыхтаваць новы буйны наступ
 3
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера