Знайсці
17.11.2017 / 15:29 6

Курс біткойна ўпершыню перакрочыў $8000

Курс біткойна дасягнуў новага гістарычнага максімуму. На таргах у ноч на 17 лістапада кошт самай дарагой крыптавалюты на біржы Bitfinex перавышаў $8000. Затым курс скарэктаваўся, і сёння раніцай біткойн вагаўся ў прамежку $ 7500-7900 за манету, сведчаць дадзеныя партала Coinmarketcap.

Сумарная капіталізацыя біткойна на сённяшні дзень складае каля $130 млрд. Рынак — на думку экспертаў — падняўся на фоне росту біткойна, а таксама крыптавалюты Ripple, кошт якой павялічыўся за дзень прыкладна на 28% (чацвёртая па капіталізацыі валюта, $ 8,6 млрд).

«Рост крыптавалюты Ripple быў выкліканы навіной пра тое, што кампанія American Express абвясціла пра пачатак працы з блокчэйнам RippleNet», — патлумачыў РБК рэдактар галіновага партала Happy Coin Club Валерый Смаль.

Што тычыцца прагнозаў на бліжэйшы час, то, на думку Смаля, у снежні на рынку можна чакаць згасання трэнду. Аднак такія прагнозы ўжо рабіліся — і яны не спраўдзіліся. У пачатку лістапада курс біткойна ўпаў амаль на 30%, знізіўшыся да $ 5605.

Звязана гэта было з тым, што інвестары пераключыліся на альтэрнатыўную крыптавалюту — біткойн-кэш, якая аддзялілася ад асноўнага біткойна ў жніўні гэтага года. Але пасля рост асноўнага біткойна аднавіўся і працягваецца.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2021 2022 2023
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30