Знайсці
19.08.2008 / 09:57РусŁacБел

«Атамны полк» на «Белсаце»

19 жніўня, аўторак. 21:15. Дакумэнтальны фільм з сэрыі «Невядомая Беларусь».

19 жніўня, аўторак. 21:15. Дакумэнтальны фільм з сэрыі «Невядомая Беларусь».

Трагічны лёс сустрэў амаль мільён жаўнераў і афіцэраў, якія прайшлі праз Чарнобыль. Адкрыта размаўляць пра гэта пачалі толькі праз тры гады пасьля катастрофы. Некаторыя зь іх атрымалі высокія пэнсіі. Аднак Чарнобыль ня быў першай ядзернай катастрофай для беларусаў…

У 1954 годзе полк з Берасьця быў накіраваны на ваенны палігон ў Арэнбурскай вобласьці ў ваколіцы вёскі Тоцкае. Навошта іх завезьлі так далёка? У той час у Беларусі было дастаткова ўласных палігонаў, дзе можна было праводзіць вучэньні. А тут вывезьлі цэлы полк з танкамі, артылерыяй, мэдычнай брыгадай, кухняй, але без амуніцыі. Якія вучэньні могуць быць без амуніцыі?

Вядомы маршал Г. Жукаў хацеў праверыць ядзерную зброю на сваіх жаўнерах. Зразумела, што было гэта ўзгоднена з ЦК і асабіста з Мікітам Хрушчовым. Чаму Тоцкае? Ягоныя краявіды нагадвалі маршалу паўднёвую Нямеччыну. Навошта полк танкістаў? У магчымай ядзернай вайне ён першым павінен быў ісьці праз Польшчу ў Нямеччыну….

***

* * *

Сыгнал незалежнага беларускамоўнага спадарожнікавага тэлеканалу цяпер даступны праз спадарожнік «Сырыюс‑4». Адначасова «Белсат» застаецца на спадарожніку «Астра». Парамэтры каналу на «Сырыюсе»:

Пазыцыя 5° E, Палярызацыя H, Частата 12 379,6 МГЦ

15:38, 6 жнiўня 2008

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930