Знайсці
24.04.2017 / 20:1336РусŁacБел

На футболе ў Рэчыцы чыноўнік забараніў разгарнуць герб горада. Бо на ім «Пагоня» ФОТА

Актыўнасць рэчыцкіх заўзятараў ад пачатку футбольнага сезона ўзялі пад жорсткі кантроль.

На матч мясцовай каманды з «Клецкам» адзін з заўзятараў пранёс на стадыён сцяг з выяваю герба горада і надпісам «Рэчыца» на фоне бел-чырвона-белай стужкі. Калі ж ён паспрабаваў вывесіць гэты сцяг на сектары, які раней традыцыйна займалі фанаты мясцовых каманд «Ведрыч» і «Рэчыца-2014», да трыбуны адразу ж паспяшаліся прадстаўнікі ўлады.

Намеснік начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Аляксандр Горбач, які непасрэдна кіраваў тым, што адбывалася на стадыёне, разам з супрацоўнікам міліцыі загадалі зняць сцяг з агароджы фанацкай трыбуны. Паміж заўзятарам і прадстаўнікамі ўлады адбылася кароткая гутарка. Аляксандр Горбач аргументаваў забарону тым, што гэты сцяг не зарэгістраваны ў Беларускай федэрацыі футбола ў якасці сімволікі, якую можна выкарыстоўваць на футбольных матчах. Як паведаміў «Нашай Ніве» заўзятар, калі ён заўважыў, што на сцягу ўсяго толькі афіцыйны герб горада, Горбач увогуле сказаў: «Я супраць, каб вы вывешвалі нейкія свае сцягі на маёй маёмасці». Пасля гэтага сцяг з агароджы трыбуны стадыёна знялі.

Герб Рэчыцы — адзін з некалькіх гербоў беларускіх гарадоў, які мае ў сваім складзе «Пагоню».

Андрусь Гаёвы

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера