Знайсці
09.03.2017 / 09:334РусŁacБел

Airbus пакажа канцэпт лятальнага аўтамабіля на Жэнеўскім аўтасалоне

Еўрапейская авіябудаўнічая кампанія Airbus прадставіць на Жэнеўскім аўтасалоне лятальны аўтамабіль, паведамляе Associated Press.

Мадэль Pop.Up — модульны транспартны сродак, які працуе на электрычнасці без шкодных выкідаў у атмасферу. Лятальны аўтамабіль зможа вырашыць праблемы затораў у вялікіх гарадах.

Модульная канструкцыя прадугледжвае магчымасці перасоўвання як па зямлі, так і па паветры. Пасажырская капсула можа ехаць па дарозе, а потым далучыцца да 4-прапелернага паветранага транспартнага модуля, што дазволіць пасажырам, якія спяшаюцца, пакінуць месца затору на дарозе паветраным шляхам.

Прадстаўнік Airbus Маціяс Томсэн адзначыў, што авіябудаўнічы гігант плануе ўкараніць гэтыя транспартныя сродкі ўжо праз 5—10 гадоў. Галоўная перашкода — неабходнасць стварэння спецыяльнай гарадской інфраструктуры, а таксама правілаў, якія б рэгулявалі эксплуатацыю такіх лятальных аўтамабіляў у гарадскіх умовах. Гэта супольная праца для ўрбаністаў, планіроўшчыкаў і юрыстаў, таму ў найбліжэйшыя 5 гадоў не варта чакаць з’яўлення такіх машын на вуліцах.

Pop.Up выкарыстоўвае сістэму штучнага інтэлекту, якая дазваляе выбраць пасажыру пункт прызначэння, прапаноўвае альтэрнатыўныя сцэнарыі і працуе з сацыяльнымі сеткамі карыстальніка. Пасажыр можа планаваць сваё падарожжа пры дапамозе мабільнага дадатка.

У Airbus адзначылі, што стварэнне падобных транспартных сродкаў немагчыма без кааперацыі розных галін прамысловасці і тэхналогій.

Жэнеўскі аўтасалон праходзіць з 9 па 19 сакавіка. На ім будзе прадстаўлена каля 900 мадэляў ад 180 удзельнікаў выставы.

Максім Маханькоў

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031