Знайсці
05.03.2017 / 13:4298РусŁacБел

Некалькі тысяч людзей далучыліся да шэсця пратэсту ў Брэсце АНЛАЙН

Нягледзячы на прэвентыўныя затрыманні некалькіх важакоў пратэстаў, а таксама лідараў апазіцыі, што кіраваліся ў Брэст з Мінска, людзі сабраліся на плошчы Леніна. Старшыня гарвыканкама Аляксандр Рагачук запрасіў людзей на гутарку ў актавую залу гарвыканкама, але пагадзілася толькі невялікая колькасць пратэстоўцаў. «Ён нічога не вырашае!» — крычалі з натоўпу.

Да мітынгу далучыліся анархісты, яны і заводзілі скандаванні. «Анархісты зрабілі дзень», — кажа блогер-стрымер Сяргей Пятрухін.

Паколькі функцыю лідараў узялі на сябе анархісты, то гэта першае шэсце, што праходзіць пад чорным сцягам, а не бел-чырвона-белым. Але «Жыве Беларусь» скандавалі, а таксама «Баста!» і «Не дэкрэту нумар тры! Лукашэнка, ухадзі». Масавай была падтрымка і яшчэ двух лозунгаў: «Нет зарплаты, есть налог — депутату в кошелек!» і «Настоящий дармоед — тот, кто выдумал декрет».

Анархісты павялі шэсце праз горад, вуліцамі Пушкінскай і Савецкай. Па дарозе шэсце разраслося да некалькіх тысяч чалавек. Людзі з ганкаў крамаў падтрымлівалі дэманстрантаў апладысментамі.

Падтрымаць пратэстоўцаў у Берасце прыехаў і адзін з важакоў пратэстаў у Гомелі, блогер Максім Філіповіч.

Пры канцы з трыбуны берасцейцаў заклікалі 11 сакавіка падтрымаць аналагічны пратэст у Пінску. 

Анлайн-відэа з Берасця, стрыміў блогер і акцёр Сяргей Пятрухін:

Працяг:

Чарговая вулічная акцыя супраць дэкрэта №3 адбываецца сёння ў Брэсце. Галоўны арганізатар акцыі — актывіст АГП з Бярозы Аляксандр Кабанаў. 

«Мы хочам агучыць і прыняць рэзалюцыю. Таксама ў нас будуць падпісныя лісты, усе ахвотныя змогуць паставіць подпіс за адмену дэкрэта № 3. Акцыя адбудзецца як марш па горадзе, як гэта адбываецца ўсюды», — кажа Кабанаў.

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930