Знайсці
22.02.2017 / 21:5710РусŁacБел

У Мінску засталіся толькі два павільёны «Хутка-Смачна»

Некаторыя мінчукі заўважылі, што каля крамы «Акіян» недалёка ад плошчы Перамогі больш няма звыклага павільёна «Хутка-Смачна». Як аказалася, прыбралі не толькі яго. Tut.by даведаўся, чаму нядаўна перастала працаваць большасць пунктаў гэтай сеткі.

Па каментар з нагоды закрыцця павільёна на вуліцы Казлова tut.by звярнуўся да гендырэктара СТАА «Экспрэс-сэрвіс 91» Івана Янковіча. Праўда, ён ад каментароў адмовіўся і параіў патэлефанаваць у Мінгарвыканкам.

Начальнік упраўлення гандлю і паслуг сталічнай мэрыі Ніна Емяльянава кажа, што ў 2017 годзе «Хутка-Смачна» закрыўся не толькі каля «Акіяна». Так, больш не працуе павільён каля скрыжавання праспекта з вуліцай Броўкі, а таксама ля станцый метро «Інстытут культуры» і «Акадэмія навук».

Так выглядаў павільён на Казлова. Фота з Instagram карыстальніка afedorenchik

Емяльянава кажа, што аб'ектыўна гэтыя кіёскі састарэлі, а ў сувязі з развіццём грамадскага харчавання і культуры харчавання магла знізіцца і патрэба ў іх. Але закрыліся аб'екты па іншай прычыне.

«У іх 31 снежня 2016 года скончыліся тэрміны дзеяння дагавораў арэнды [зямельных участкаў]», — тлумачыць начальнік кіравання гандлю і паслуг.

Такім чынам, у Мінску засталіся толькі два «Хутка-Смачна»: на Нямізе і вуліцы Якуба Коласа.

«Засталіся аб'екты сучаснага фармату з асобным уваходам, у якіх чалавек можа перакусіць унутры», — кажа Емяльянава.

Сучасны павільён на Нямізе. Фота: Дзмітрый Брушко, TUT.BY

Сетка «Хутка-Смачна» працуе яшчэ з 90-х гадоў, і доўгі час яна не мела відавочных канкурэнтаў. Аднак у канцы 2014 года да «Хутка-Смачна» паўсталі прэтэнзіі ў праваахоўнікаў, якія выявілі ў некаторых кіёсках незаконны продаж спіртнога ноччу. Пасля гэтага кіраўнік Мінска Андрэй Шорац даручыў скарэктаваць рэжым працы кіёскаў і час продажу спіртнога там. У пачатку 2015-га МАРГ прыпыняла працу сямі «Хутка-Смачна» таксама ў сувязі з шэрагам парушэнняў. На той перыяд у сетцы яшчэ налічвалася 13 міні-кафэ.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера