Знайсці
24.01.2017 / 09:31РусŁacБел

Атрымаць бясплатны шэнген і наведаць канцэрт «Дзецюкоў» — унікальны шанец

Больш за 70% беларусаў ніколі не былі за мяжой. Гучыць дзіўна, але гэта так. Натуральна, што выехаць у бліжэйшыя краіны - Літву ці Польшчу цікава ўсім, але, часцей за ўсё, грамадзяне сустракаюцца з цяжкасцямі, якія адсоўваюць гэты выезд да нявызначаных часоў, а менавіта — атрыманне візы шэнген.

Як атрымаць сваю першую візу шэнген максімальна хутка, проста і танна, а то і дарма?

Якая стандартная працэдура атрымання візы шэнген?

• запісацца на прыём у візавы цэнтр — бывае складана знайсці зручны час, бо часта ўсё распісана на 2-3 тыдні наперад;

• правільна вызначыцца з мэтай візіту і пацвердзіць гэтую мэту дакументальна — многіх, хто ні разу не выязджаў за мяжу, гэты пункт ставіць у тупік;

• падрыхтаваць пакет дакументаў — самастойна ўпершыню бывае цяжка аформіць анкету, а паслугі па запаўненні каштуюць 8-10 рублёў;

• прыйсці ў візавы цэнтр для падачы дакументаў у прызначаны час і аплаціць усе зборы агулам 77 еўра мінімум (консульскі збор = 60 еўра, сэрвісны збор візавага цэнтра = 15 еўра, страхоўка = 2 еўра)

Як жа аформіць візу бясплатна і без праблем?

Адказ просты - паехаць у Польшчу на канцэрт з бясплатнай візавай падтрымкай! Адзін з бліжэйшых такіх канцэртаў - гэта сольны выступ гурту «Dzieciuki» у Беластоку 25 лютага 2017 года, больш падрабязна пра мерапрыемства — па спасылцы.

Бясплатнай віза на 4 дні будзе для ўсіх, хто маладзейшы за 25 гадоў, астатнім са зніжкай 50% (г.зн. 30 еўра замест 60)

Такім чынам лічым,

• каля 11 euro (25 BYN) — купіць квіток на канцэрт;

• 15 euro — сэрвісны збор візавага цэнтра;

• 2 euro - страхоўка;

• РАЗАМ: каля 28 еўра для асоб, маладзейшых за 25 гадоў (эканомія 49 еўра);

• РАЗАМ для ўсіх астатніх = 58 еўра (эканомія 19 еўра).

Варта таксама ўлічыць і прастату афармлення візы:

• Вам не трэба шукаць час на прыём, гэтым займаюцца арганізатары канцэрта і паведамяць яго вам асабіста і загадзя

• Усе ўмовы і дакументы, неабходныя для афармлення візы вам дашлюць на ваш электронны адрас

• Пакрокавая інструкцыя па афармленні анкеты і іншых дакументаў ёсць на сайце

Бясплатная кансультацыя па пытаннях афармлення візы таксама ўключана ў цану квітка!

• Усё, што ад вас патрабуецца - гэта купіць квіток на канцэрт і зарэгістраваць яго па спецыяльнай форме.

Як вынік, вы атрымліваеце першую візу шэнген амаль на 50 euro танней, чым гэта каштуе звычайна, віза сапраўдная 4 дні, за гэты час Вы паспееце арганізаваць сабе добры шопінг у Беластоку, а таксама культурна прасвяціцца, наведаўшы канцэрт гурта «Dzieciuki».

Ну а ўжо пасля, набыўшы досвед, падавайце на новую шматразовую візу. І добрых Вам пакупак і падарожжаў.

ІП Новаш Я.В. УНП 191677931

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера