Знайсці
12.11.2016 / 13:57

Гран-пры «Лістапада-2016» атрымаў фільм «Лілі Лейн»

Гран-пры XXIII Мінскага міжнароднага кінафестывалю «Лістапад» «Золата Лiстапада» за найлепшы фільм атрымала карціна «Лілі Лейн» вытворчасці Венгрыі, Германіі і Францыі (рэжысёр Бенедэк (Бенс) Флігаўф), паведамляе БелТА.

Гран-пры «За найлепшы дакументальны фільм» атрымала стужка «Камунія» (Польшча) рэжысёра Ганны Замецкай.

Уладальнікам прыза «Срэбра Лiстапада» ў намінацыі «Фільм як з'ява мастацтва» названы фільм «Мімоза» (Марока, Іспанія, Францыя, Катар), рэжысёр Олівер Лакс.

Публіка палічыла найлепшым фільм «Слава» (Балгарыя, Грэцыя), рэжысёры Крысціна Грозева, Петар Вылчанаў. Карціна атрымала прыз глядацкіх сімпатый «Бронза Лiстапада».

Стужка «Заалогія» (Расія, Германія, Францыя) рэжысёра Івана Твярдоўскага стала найлепшай у конкурсе ігравога кіно «Маладосць на маршы». Ёй уручаны прыз «За найлепшы фільм імя народнага артыста СССР кінарэжысёра В.Т. Турава».

Прыз «За лепшы дакументальны фільм конкурсу маладога дакументальнага кіно» атрымала работа з Ізраіля «Мой сябар, Янив», рэжысёр Майя Шварц.

Пераможцамі нацыянальнага конкурсу сталі: «Душы мёртвыя» рэжысёра Віктара Красоўскага (Беларусь) — прыз «За найлепшы мастацкі фільм», «Саламанка» (Расія, Беларусь), рэжысёр Руслан Фядотаў, Аляксандра Кулак — прыз «За найлепшы дакументальны фільм», «Даша і людаед «(Расія), рэжысёр Наталля Сурыновіч — прыз «За найлепшы анімацыйны фільм».

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2021 2022 2023
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31