Brutto-экстаз: эмоцыі слухачоў і найлепшыя моманты канцэрта ў Гомелі ВІДЭА
Гурт Brutto з вялікім поспехам правёў свой першы канцэрт у Беларусі пасля пяці гадоў забароны.
Амаль тры тысячы чалавек гучна спявалі новыя песні і ўваходзілі ў экстаз ад старых хітоў яшчэ «Ляпіса Трубяцкога».
Глядзіце падборку найлепшых момантаў з канцэртa Brutto у Гомелі ў відэарэпартажы НН:
Гурту Brutto ўпершыню дазволілі выступіць у Беларусі. З 2010 года франтмен калектыва Сяргей Міхалок знаходзіўся ў неафіцыйным «чорным спісе» і не мог спяваць у Беларусі. У выніку ў маі 2015 года ён атрымаў від на жыхарства ва Украіне.
На канцэрт у Гомелі 29 кастрычніка прадалі 3000 білетаў. Яны каштавалі ад 32 да 75 рублёў.
Brutto паказаў сваю новую праграму Double Hot, у якую ўвайшлі трэкі з альбомаў «Родны край» і Underdog, а таксама ўлюбёныя песні «Ляпісаў» за апошнія дзесяць гадоў.
Вось поўнае відэа канцэрта: