Колькасць рэзідэнтаў ПВТ павялічылася да 164
У Парку высокіх тэхналогій зарэгістраваны пяць новых рэзідэнтаў. Адпаведная інфармацыя размешчана на афіцыйным сайце ПВТ.
На пасяджэнні наглядальнага савета ў якасці новых рэзідэнтаў ПВТ зарэгістраваны пяць ІТ-кампаній: ТАА «Дуал Лаб Бел», «Эліз Геймс», «Папакая», «СТСО» і НВ ТАА «Тодэс».
Таксама на пасяджэнні быў ухвалены новы бізнэс-праект кампаніі — рэзідэнта ПВТ «ЭПАМ Сістэмз», які прадугледжвае пашырэнне пераліку відаў дзейнасці. Нараўне з распрацоўкай праграмнага забеспячэння «ЭПАМ Сістэмз» плануе ажыццяўляць дзейнасць па тэхнічнай абароне інфармацыі, распрацоўку ўстройстваў у галіне «Інтэрнэт рэчаў», а таксама аказваць паслугі цэнтраў апрацоўкі даных.
Такім чынам, у Парку высокіх тэхналогій зарэгістраваныя 164 рэзідэнты.
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
З надыходам лета Расія можа рыхтаваць новы буйны наступ
 3
«Гэта Беларусь»: у інстаграме новы флэшмоб
 1
Не толькі люксавыя аўтамабілі. Якія яшчэ тавары могуць забараніць вывозіць з Польшчы ў Беларусь
 2
Культурнай сталіцай Беларусі абралі Янава
 1
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера