Знайсці
24.08.2016 / 19:4014РусŁacБел

«Самая магутная наша зброя»: першыя ФОТА з дывізіёна, які ўзброіўся ракетнымі комплексамі «Паланэз»

Падчас урачыстай цырымоніі рэактыўныя сістэмы залпавага агню «Паланэз» былі перададзеныя 77-му асобнаму рэактыўнаму артылерыйскаму дывізіёну міністрам абароны Беларусі Андрэем Раўковым, піша vsr.mil.by.

У дывізіён, які ўваходзіць у склад 336-й рэактыўнай артылерыйскай брыгады, былі прызначаны лепшыя афіцэры і жаўнеры-ракетчыкі.

«Добра б было, каб «Паланэз» не выкарыстоўваўся ў баявых умовах… Але калі спатрэбіцца, мы павінны быць гатовымі выкарыстаць яго ў складаны час для абароны суверэнітэту, тэрытарыяльнай цэласнасці, канстытуцыйнага строю і незалежнасці Рэспублікі Беларусь», — сказаў кіраўнік ваеннага ведамства.

Старшы лейтэнант Максім Яцко — камандзір баявога разліку, які першым правёў баявыя стрэльбы з новай РСЗА.

Перад цырымоніяй дывізіён правёў 150-кіламетровы марш са Слуцка, дзе адбываліся апошнія працы на прадпрыемстве-вытворцы.

Пакуль невядома, колькі дакладна «Паланэзаў» атрымала беларуская армія. На фота бачна як мінімум 2 комплексы і адна транспартна-зараджальная машына.

У чэрвені «Паланэзы» стралялі на тэрыторыі Беларусі і паказалі сваю моц і надзейнасць.

«Больш магутнай зброі ў нас няма… Выпрабавальныя пускі былі праведзеныя над дзевяццю раёнамі і трыма абласцямі. Адказнасць вайскоўцаў была найвышэйшай», — распавёў першы намеснік міністра абароны генерал-маёр Алег Белаконеў.

РСЗА «Паланэз» прызначаная для паражэння адкрыта размешчанай і ўкрытай жывой сілы, небраніраванай і браніраванай ваеннай і ваенна-спецыяльнай тэхнікі, артылерыі, ракетных і зенітных ракетных комплексаў, авіяцыйнай тэхнікі на аэрадромах базіравання і іншых аб'ектаў на далёкасці ад 50 км да 200 км з высокай дакладнасцю.

Рэактыўная сістэма залпавага агню ўпершыню была прэзентаваная 9 мая 2015 года на ваенным парадзе ў Мінску. Было заяўлена, што гэтая баявая машына можа адначасова нанесці кропкавы ўдар па васьмі цэлях на далёкасці больш за 200 кіламетраў.

РСЗА ўстаноўленая на чатырохвосным шасі высокай праходнасці МЗКЦ-7930. Імаверна, выкарыстоўваюцца высокадакладныя 301 мм кітайскія ракеты А200 масай 750 кг.

Акрамя васьмізараднай пускавой устаноўкі і транспартна-зараджальнай машыны на шасі МЗКЦ-7930, у склад падраздзялення уваходзіць мабільны камандны пункт батарэі на шасі аўтамабіля МАЗ-6317. 

Аляксандр Гелагаеў

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930