Знайсці
11.07.2016 / 06:54РусŁacБел

Сэрвіс «Мятніся кабанчыкам» — пошук найлепшых памочнікаў для любых паслуг

У Беларусі ўжо больш за год працуе анлайн-сэрвіс, з дапамогай якога кожны гараджанін зможа вырашыць бытавыя і асабістыя пытанні. Праект «Мятніся кабанчыкам» выкарыстоўваюць жыхары буйных гарадоў краіны (уключаючы Мінск, Гомель, Бабруйск, Магілёў) для пошуку прамых выканаўцаў розных паслуг. На сайце прадугледжана больш за сотню катэгорый: ад кур'ерскай дастаўкі да фрылансу.

Знайсці майстра за 5 хвілін

«Мы прапануем хуткі, бяспечны і зручны сэрвіс для замоўцаў, — каментуе кіраўнік «Мятніся кабанчыкам» Раман Кірыгетаў. — Замоўца падбірае на нашым сайце праверанага спецыяліста, можа сам вызначыць кошт паслугі і плаціць толькі па факце выканання працы. Гэта выгадная альтэрнатыва пошуку спецыялістаў праз аб'явы ці замове дарагіх паслуг у спецыялізаваных фірмаў».

Распрацоўшчыкі праекта сцвярджаюць, што сярэдні час пошуку любога майстра — не больш за 5 хвілін. Гэтага часу дастаткова, каб аформіць заданне і выбраць майстра з некалькіх кандыдатаў. Выбіраць, дарэчы, можна не наўздагад, а выкарыстоўваючы водгукі, рэйтынгі і партфоліа — яны ёсць у кожнага дасведчанага майстра на сайце.

Бытавыя паслугі і не толькі

Дапамога хатняга майстра і, у прыватнасці, паслугі сантэхніка для ўсталёўкі або рамонту абсталявання — адна з самых запатрабаваных катэгорый паслуг на сайце. Хатнія майстры — гэта не толькі сантэхнікі. Катэгорыя ўключае электрыкаў, мэбельшчыкаў (для зборкі і рамонту мэблі), спецыялістаў па разнастайным дробным рамонце. Увогуле, усё, што трэба паправіць, прыбіць, павесіць або падфарбаваць, — замаўляюць тут. Іншыя запатрабаваныя катэгорыі:

• бытавыя паслугі (пранне і прасаванне, паслугі няні, дапамога ў садзе і многае іншае);

• клінінгавыя паслугі і, у прыватнасці, прыборка кватэры (рэгулярная, генеральная, частковая ці комплексная);

• ператрымка хатніх жывёл і спадарожныя паслугі;

• кур'ерская дастаўка дакументаў, кветак, падарункаў, прадуктаў;

• рамонт тэхнікі (бытавой і офіснай) і многае іншае.

Цікавяць беларускіх замоўцаў і будаўнічыя работы — розныя віды аздаблення памяшканняў, усталёўка дзвярэй і вокнаў, комплексны рамонт памяшканняў.

Бяспека, эканомія, хуткасць

«Я карыстаюся сэрвісам для пошуку бытавых памочнікаў, — распавядае прадпрымальнік з Гомеля Міхаіл. — Што мне падабаецца, дык гэта магчымасць хуткага падбору майстроў і адсутнасць пасярэднікаў — я працую з абраным выканаўцам наўпрост. Кошт паслуг з улікам гэтага атрымліваецца таннейшым. Да таго ж я не рызыкую, бо бачу, каму даручаю працу, і ведаю, што ўсё будзе зроблена якасна».

УП «Праект Дылбай», УНП 807000069

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930