Знайсці
25.11.2015 / 17:49

Масавае з'яўленне прарасійскіх арганізацый у Беларусі супала з адкрыццём «Рассупрацоўніцтвам» «цэнтраў навукі і культуры» — дасье

Украінскі даследчы сайт, які параўноўваюць з WikiLeaks, праманіторыў дзейнасць мілітарызаваных прарасійскіх суполак у Беларусі для ацэнкі магчымасці падрыўных дзеянняў з іх боку ў нашай краіне.

За аснову даследчыкі InformNapalm'а узялі нядаўні артыкул «Нашай Нівы» пра малалетніх «воінаў Хрыста» з Гродзеншчыны. 

Масавае з'яўленне прарасійскіх арганізацый у Беларусі аўтары InformNapalm'a звязваюць з адкрыццём «Рассупрацоўніцтвам» «Расійскага цэнтра навукі і культуры» у Мінску ў 2010 годзе і ў Брэсце ў 2014-м. 

Павялічыць

У матэрыяле згадваецца кіраўнік «Казацкага спасу» Пятро Шапко, які быў заўважаны ва ўласнаручнай перадачы «гуманітаркі» руху «Наваросія» Гіркіна-Стралкова і сустрэчах з камбатамі баявікоў. 

Шапко прыгадваюць ягоныя словы пра тое, што «беларуская мова — гэта кітч, штучная». 

Аўтары звяртаюць увагу, што пры ўсім гэтым Шапко трэніруе непаўналетніх беларускіх дзяцей і падтрымлівае сувязі з актывістам расійскага «Нацыянальна-вызваленчага руху» у Беларусі Уладзімірам Рыжанковым, які чытачам «Нашай Нівы» запомніўся сваімі заявамі пра штучнасць беларускай мовы і нацыянальнасці.

Потым некаторыя з гэтых дзяцей, дарэчы, становяцца курсантамі Вайсковай акадэміі Беларусі.

Павялічыць

Заняткі псеўдаказакоў з малалетнімі дзецьмі. Справа — Пятро Шапко.

Таксама ў матэрыяле прыгадваецца факт «пераймання досведу» інструктарамі «Казацкага спаса» у службоўцаў расійскай 45-й гвардзейскай асобнай брыгады спецыяльнага прызначэння. 

«Сістэма падрыхтоўкі патэнцыйных баявікоў у «Казацкім спасе» ахоплівае дзяцей, пачынаючы з маленства, і нагадвае сістэму, якая існуе ў ісламскім фундаменталізме і джыхадызме. Дзяцей прывучаюць да зброі, вайны, дзеляць свет на сваіх і чужых і, самае прыкрае, — прывучаюць да гатоўнасці аддаць жыццё за нейкія навязаныя звонку мэты, якія чуждыя беларусам», — пішуць аўтары InformNapalma'a і прыгадваюць таксама суправаджальную ідэалагічную апрацоўку дзяцей, якую праводзяць святары Беларускага экзархату Расійскай Праваслаўнай Царквы. 

Павялічыць

Таксама аўтары ідэнтыфікавалі аднаго з інструктараў «Казацкага спасу», які браў удзел у сутычцы ў «Доме Масквы» падчас прыезду прапагандыста Старыкава. 

Павялічыць

Чырвоным абведзены Гук Міхал Мікалаевіч, які выштурхоўваў Міколу Дземідзенку на сустрэчы з расійскім прапагандыстам Старыкавым.

«Варта таксама адзначыць, што за некалькі дзён да прыезду Старыкава ў гэтым жа будынку ўрад Масквы праводзіў канферэнцыю «Захаванне, падтрымка і прасоўванне рускай культуры і мовы ў замежжы», якая цягам трох гадоў праходзіла ў Севастопалі, а пасля анэксіі Крыма Расіяй у 2014 годзе пераехала менавіта ў Мінск», — засцерагае InformNapalm.

Далей аўтары кажуць, што ў вядомай базе даных пра баевікоў «Міратворац» яны адшукалі яшчэ аднаго сябра «Казацкага спасу», мінчука Аляксандра Талкачова. Але прамых доказаў, што ён ваяваў на Данбасе, маўляў, няма. Таму трэба падключыць да расследавання спецслужбы і праверыць «Казацкі спас» на датычнасць да вярбоўкі тэрарыстаў, прапануюць на сайце. 

Павялічыць

Напрыканцы матэрыялу аўтары выказваюць здагадку, што структура «Казацкі спас», якая існуе пад прыкрыццём «Горада без наркотыкаў», атрымлівае фінансаванне ад «Фонду Гарчакова» — арганізацыі, якая ставіць сваёй мэтай «прасоўванне замежнапалітычных інтарэсаў Расіі». 

Павялічыць

Шапко на «Акадэміі бяспекі» ў Маскве.

«Не выключана, што мэтай вайсковай падрыхтоўкі патэнцыйных баявікоў «рускага свету» на тэрыторыі Беларусі можа быць сцэнар па дэстабілізацыі сітуацыі ў краіне з мэтай падаўлення магчымага супраціву прабеларускіх сілавікоў і наменклатуры», — падагульняюць аўтары і нагадваюць, што падобную дзейнасць Расія ўжо разгортвала раней на ўкраінскім Данбасе. 

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2020 2021 2022
верасень кастрычнік лістапад
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31