Знайсці
08.05.2015 / 10:1816РусŁacБел

Першая беларуская РСЗА «Паланэз» можа адкрыць новую старонку ў беларускім ВПК

На парадзе 9 Мая ў Мінску будзе прадэманстраваная першая створаная ў Беларусі сістэма залпавага агню «Паланэз». Гэта цяжкі па агнявой моцы, але высокамабільны комплекс, які, згодна з паведамленнямі СМІ, можа мець павышаную далёкасць стральбы. 

Падрыхтоўка механізаванай калоны для парада 9 мая 2015 года.

РСЗА ўстаноўленая на чатырохвосным шасі высокай праходнасці МЗКЦ-7930. Мінскі завод колавых цягачоў («Волат») мае глыбокі досвед распрацоўкі і серыйнай пастаўкі шасі розных класаў для ракетных сістэм. Пакуль няма канкрэтных дадзеных пра сістэму кіравання агнём новага комплексу, аднак можна з пэўнасцю сказаць, што беларускі ваенна-прамысловы комплекс цалкам здольны самастойна забяспечыць нашу армію адпаведнай электронікай і праграмамі. Застаецца пытанне адносна ракет, якія могуць быць выкарыстаныя ў Паланэзе.

Транспартна-заражальная машына РСЗА Паланэз.

Беларускі вайсковы аналітык Аляксандр Алесін мяркуе, што новы комплекс можа часткова быць падобным да кітайскай РСЗА NORINCO AR3, якая здольная выкарыстоўваць ракеты адразу некалькіх тыпаў і калібраў — яны будуць выпускацца з герметычных транспартна-пускавых кантэйнераў (ТПК). ТПК патрэбнага тыпу будуць усталёўвацца на паваротную платформу шасі, а пасля запуску ракет пустыя кантэйнеры можна будзе перазарадзіць на заводзе ці проста выкінуць.

РСЗА NORINCO AR3.

Такая схема дае комплексу здольнасць выконваць шырокі спектр задач, робіць яго ўніверсальным, што важна для беларускай арміі, якая зараз па фінансавых прычынах не можа дазволіць сабе мець набор рознага ўзбраення на ўсе выпадкі.

Аналагічныя амерыканскія сістэмы M270 MLRS могуць акрамя звычайнага набору ракет для РСЗА выпускаць аператыўна-тактычныя ракеты MGM-140 ATACMS розных тыпаў з далёкасццю агню да 300 км.

Амерыканская M270 MLRS.

З савецкай арміі Беларусі, як і іншым постсавецкім краінам, дасталіся РСЗА «Смерч», якія можна лічыць пэўнымі аналагамі «Паланэза», аднак мяркуецца, што новая беларуская сістэма будзе мець большую далёкасць агню (у «Смерча» — да 120 км). Плюс, калі будзе выкарыстаная апісаная вышэй схема, гэта зробіць беларускі «Паланэз» машынай новага для Беларусі пакалення.

РСЗА Смерч.

Пакуль невядома, калі пачалася праца над новая ракетна-артылерыйскай сістэмай, аднак яе стваральнікі добра разумеюць тую важнейшую роль, якую адыграла артылерыя ў сучасных канфліктах — найперш, ва Украіне.

У сітуацыі, калі авіяцыя абодвух бакоў не мела свабоды рук, артылерыя, як і 100 і 200 гадоў таму, заставалася галоўным сродкам знішчэння праціўніка на полі бою.

Цікавая і назва беларускай РСЗА — у гонар урачыстага танца, які cтаў папулярным ў Еўропе і ў Расіі ў XVII—XVIII ст. Найбольш вядомая ў нашай штодзённай культуры музыка для паланэза аўтарства Міхаіла Клеафаса Агінскага, які ўдзельнічаў у паўстанні пад кіраўніцтвам Тадэвуша Касцюшкі на Віленшчыне і Міншчыне, стварыў уласны батальён стралкоў, змагаўся з расійскімі і прускімі войскамі.

Аляксандр Гелагаеў

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930