Знайсці
18.01.2015 / 20:5972РусŁacБел

Мітрапаліт Павел: «Тэма самакіраванасці БПЦ здымаецца з парадку дня»

«Тэма самакіраванасці БПЦ здымаецца з парадку дня на 25—50 гадоў», — заявіў мітрапаліт Павел у эфіры АНТ.

Па ягоных словах, беларускія святары, якія выступалі за самакіраванасць царквы, так і не змаглі патлумачыць сваю мэту.

«На фоне таго, што адбываецца ў Еўропе і ў свеце, гэтая думка гучыць неяк тэндэнцыйна. У мяне склалася ўражанне, што гэтую ідэю спецыяльна сюды падкінулі і яна сёння як ніколі не ў час прагучала», — патлумачыў Павел.

«Я павінен абсалютна афіцыйна сказаць, што ўвесь ажыятаж і шум нічога, апроч шкоды, не прынёс. Пажаданне з боку мінскай епархіі выклікала хвалю абурэння з боку агромністай колькасці людзей», — пракаментаваў сітуацыю ён.

«Я прыняў рашэнне гэтае пытанне зняць з парадку дня. Давайце перастанем абмяркоўваць гэтую тэму. Гэтае пытанне трэба на неабмежаваны тэрмін закрыць. Тэма здымаецца з парадку дня, і мы бліжэйшыя 25—50 гадоў да яе вяртацца не будзем», — падсумаваў Павел.

* * *

Мітрапаліт Павел будзе ставіць пытанне пра самакіраванасць БПЦ, епархіяльны сход сустрэў ягоную заяву авацыяй

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930