Навукоўцы: рак амаль не звязаны з генетыкай і ладам жыцця
Дзяленне ракавай клеткі пры раку лёгкіх.
Група даследчыкаў у ЗША прыйшла да высновы, што большасць разнавіднасцяў раку ўзнікае у пацыентаў з-за выпадковага дзялення клетак. Гэтай працы прысвечаны артыкул у часопісе Science.
Навукоўцы медыцынскага факультэта універсітэта Джонcа Хопкінса і Інстытута грамадскага здароўя Блумберга даследавалі 31 тып раку і прыйшлі да незвычайнай высновы.
У 2/3 выпадкаў рак узнік у сілу выпадковых мутацый, а не знешніх фактараў.
У адной траціне выпадкаў захворвання на рак уздзеянне знешніх фактараў не падлягае сумневу. Найбольш вядомыя з такіх тыпаў пухлін:
- Розныя віды меланомы — рака скуры, выкліканыя ўздзеяннем ўльтрафіялетавай радыяцыі
- Рак лёгкіх, ва ўзнікненні якога важную ролю адыгрывае курэнне
- Рак тоўстай кішкі, які часта становіцца вынікам няправільнага харчавання і уздзеяння генетычных фактараў
Аўтары даследавання лічаць, што паляпшэнне якасці жыцця і экалогіі можа адназначна прадухіліць ўзнікненне рака лёгкіх і скуры.
Вучаныя звярнулі ўвагу, што сістэма стрававання пастаянна мае справу з рознымі таксінамі у адрозненне ад мозгу, а пухліны мозгу ў тры разы больш распаўсюджаныя за пухліны кішачніка.
Разгадка, лічаць навукоўцы, ляжыць у галіне механізмаў рэгенерацыі розных тыпаў клетак. Тэмпы рэгенерацыі клетак залежаць ад тыпу тканкі.
Вядома, што ў чалавечым арганізме адбываецца бесперапыннае аднаўленне пашкоджаных клетак, якія замяняюцца новымі. Пры кожным дзяленні клеткі ўзнікае рызыка ўзнікнення небяспечнай мутацыі, у выніку якой клетка можа стаць ракавай.
Аўтары даследавання лічаць, што ўпор на прафілактыку не ў стане прадухіліць ўзнікненне большасці ракавых захворванняў.
«Мае сэнс засяродзіць намаганні на ўдасканаленні сродкаў ранняй дыягностыкі, калі шанцы лячэння найбольш высокія», — кажуць вучоныя.