Знайсці
26.02.2014 / 09:56

У Беларусі дазволены лізінг фізічным асобам

Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ, якім надзяліў Нацбанк паўнамоцтвамі па рэгуляванні лізінгавай дзейнасці і дазволіў удзельнічаць у лізінгавых аперацыях фізічным асобам.

Як паведаміла прэс-служба прэзідэнта, кіраўнік дзяржавы падпісаў 25 лютага Указ №99 «Аб пытаннях рэгулявання лізінгавай дзейнасці», якога ўжо даўно чакаў рынак лізінгу ў Беларусі. Усе новаўвядзенні, прадугледжаныя дакументам, былі чаканыя і не прынеслі непрыемных сюрпрызаў. Хоць сам дакумент будзе даступны для дэталёвага аналізу крыху пазней, каментары да ўказа выклікаюць аптымізм у гульцоў рынка.

Паводле тлумачэння прэс-службы кіраўніка дзяржавы, указ прыняты з мэтай павышэння эканамічнай эфектыўнасці выкарыстання інструментаў лізінгу, зніжэння рызык, звязаных з лізінгавай дзейнасцю, і забеспячэння празрыстасці дзейнасці лізінгавых кампаній. І гэтым разам гэта падобна да праўды.

Так, дакумент акрэслівае парадак і ўмовы ажыццяўлення лізінгавай дзейнасці, уключаючы заключэнне дамоваў лізінгу і сублізінку, а таксама меры па ажыццяўленні кантролю і нагляду за правядзеннем дадзенай дзейнасці.

Чакаецца, што з уступленнем у сілу ўказа рынак лізінгу ў Беларусі зведае змены і крыху ўціснецца.

Гэта адбудзецца ў выніку таго, што цяпер лізінгавую дзейнасць будуць мець права ажыццяўляць толькі кампаніі, уключаныя Нацыянальным банкам у рэестр лізінгавых арганізацый. Усе астатнія змогуць таксама працаваць, але ў істотна ўрэзаным варыянце — пры ўмове заключэння ў год не больш чым трох дамоваў лізінгу на суму не больш за 10 тысяч базавых велічынь. Пры гэтым маёмасць у лізінг змогуць даваць нават індывідуальныя прадпрымальнікі. Нацбанк таксама надзелены паўнамоцтвамі па рэгуляванні лізінгавай дзейнасці ў Беларусі і кантролю за яе ажыццяўленнем лізінгавымі арганізацыямі.

Істотныя паслабленні робяцца для банкаў і крэдытна-фінансавых арганізацый, якія змогуць, як і раней, ажыццяўляць лізінгавую дзейнасць у адпаведнасці з Банкаўскім кодэксам і іншымі заканадаўчымі актамі без уключэння ў рэестр Нацбанка.

Але галоўнае новаўвядзенне ў тым, што цяпер магчымасць прадстаўлення лізінгавымі арганізацыямі маёмасці ў фінансавую арэнду (лізінг) магчымае ў тым ліку і фізічным асобам, чаго раней не было.

Дакумент уступіць у сілу з 1 верасня 2014 года.

ej.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2020 2021 2022
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31