Знайсці
17.04.2013 / 19:5413РусŁacБел

Баявыя самалёты селі на трасу М1 пад Баранавічамі — фота і відэа

У вучэннях прынялі ўдзел адразу шэсць баявых машын.

У трэніроўках прымалі ўдзел баранавіцкія пілоты з 61-й знішчальнай авіябазы на знішчальніках МіГ-29УБ. Пілоты з Ліды пасадзілі на трасу два штурмавіка Су-25УБ, паведамляе газета «Intex-press».

Адпрацоўка пасадкі на дарогу ў Беларусі праводзіцца з 1997 года, але на гэты раз вучэнні былі самымі маштабнымі: на трасу прызямліліся адразу шэсць баявых машын.

Падрыхтоўка неабходная пілотам на выпадак, калі падчас вайны пасадачная паласа аэрадрома будзе разбурана.

За прызямленнем самалётаў пад Баранавічамі назіралі замежныя госці і журналісты.

Канстанцін Літвін, «Intex-press»

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930