Скандальны расійскі мільярдэр стане беларускім віцэ-прэм'ерам? Пяць фактаў пра Дзмітрыя Мазепіна
Украінская рэдакцыя расійскага інфармацыйнага агенцтва РБК паведаміла, што ў бліжэйшыя дні новымвіцэ-прэм ’ерам Беларусі можа быць прызначаны расейскі алігарх Дзмітрый Мазепін, багацце якога ацэньваецца на $1,7 мільярда. Інфармацыю пра гэта нібыта перадала крыніца ў адміністрацыі Аляксандра Лукашэнкі. Кампанія «Уралхім», якую ўзначальвае Мазепін, паспела абвергнуць навіну. Пасля гэтага кіеўскія журналісты сваё паведамленне выдалілі.
«Наша Ніва» на ўсялякі выпадак сабрала пяць цікавых фактаў пра патэнцыйнага
Ураджэнец Мінска
Нягледзячы на сваю расейскасць, Мазепін нарадзіўся ў Мінску, у 1968 годзе. Калі развіваць канспіралагічную версію, гэта магло б яму дазволіць балатавацца ў прэзідэнты Беларусі.
У 1985 ён закончыў Мінскае сувораўскае вучылішча, а пасля вучыўся на вайсковага перакладчыка. У 1986–1988 Мазепін служыў у Афганістане, але ў баявых дзеяннях удзелу не браў.
Пасля вайны Мазепін асеў у Расіі, паступіў на эканамічны факультэт МГІМА. Развал СССР ён сустрэў у якасці фінансіста, стваральніка страхавой кампаніі «Инфістрах».
У 1993–1995 Мазепін вярнуўся ненадоўга ў Беларусь, узначаліўшы адну з філіяў «Беларусбанка».Пасля гэтага скачкі з пасады на пасаду працягнуліся — банк «Фалькон», «Рознаімпарт», Цюменская нафтавая кампанія, «Ніжневартаўскнафтагаз», банк
У Фондзе федэральнай маёмасці нарэшце прыйшло супакаенне. Ён даслужыўся да пасады першага намесніка старшыні.Яго кіраўніком быў Уладзімір Малін, адзін з фігурантаў справы Хадаркоўскага.
Сумнеўны шлях да багацця
У 2002 Мазепін сыходзіць на пасаду прэзідэнта кампаніі «Сібур», падкантрольнай «Газпраму». Праз год яго адтуль звольнілі, аднак ён паспеў вывесці са складу кампаніі азотную прамысловасць.
Пасля доўгіх перапродажаў і банкруцтваў розных юрыдычных асобаў актывы апынуліся ў руках Мазепіна.
Яны сталі асновай хімічнай кампаніі «Уралхім», старшынёй рады дырэктароў якога ў 2007 стаў менавіта Мазепін.
Празрыстасці ў расійскім бізнэсе тых часоў бракавала.
«Уралхім» тады набіраў ні чым не забяспечаныя крэдыты, а на атрыманыя грошы скупляў іншыя прадпрыемствы.Калі Мазепіным зацікавіліся сілавыя структуры, ён стаў рыхтаваць шляхі да адступлення.
Перспектыва эміграцыі
У 2009 годзе ў Латвіі было зарэгістравана даччынае прадпрыемства «Уралхіма», праз якое мусілі кантралявацца даходы кампаніі. Неўзабаве ў Рызе запрацавала афіцыйнае прадстаўніцтва.
Мазепін тым часам збіраўся набываць дарагія гатэлі ў Юрмале.Пагаворвалі і пра ягоны інтарэс да футбольнага клуба «Сконта».
Вывад актываў за мяжу яшчэ мацней раззлаваў сілавікоў. Аднак Мазепін іх прыгожа перамог. Адзін з дэпутатаў абласнога заканадаўчага сходу Кіраўскай вобласці раптоўна адмовіўся ад мандату.
Мазепін падмітусіўся, стаў дэпутатам ад «Адзінай Расіі» і аўтаматычна атрымаў недатыкальнасць.
Спонсар расійскай апазіцыі?
Імя Дзмітрыя Мазепіна засвяцілася ў добрым дзясятку іншых цьмяных гісторый. У прыватнасці, у многіх расійскіх СМІ
яго называюць «апазіцыйным» алігархам і спонсарам масавых акцый расійскай апазіцыі.Прычым «новаму Хадаркоўскаму» прыпісваюць фінансаванне і радыкальных «левых», і лагоднай «Справядлівай Расіі» ды нацыяналістаў. Лічыўся ён і спонсарам
Мазепін на ўсялякі выпадак працягвае жыць на два дамы — Расію і Латвію.Улады прыбалтыйскай краіны якраз выдалі яму дазвол на будаўніцтва тэрміналу для перавалкі мінеральных угнаенняў.
Беларускія перспектывы
Паводле інфармацыі РБК, у беларускім урадзе Мазепін мае адказваць за ўзаемаадносіны з Расіяй.Уцямнага тлумачэння, навошта патрэбны дадатковы чалавек, не прыводзіцца. Нібыта ў бліжэйшы час будзе дасягнута дамоўленасць аб выдзяленні Беларусі дадатковага крэдыту памерам $3 мільярды на аплату расійскіх энерганосьбітаў. Пра гэта таксама не было ніякай інфы з іншых крыніц.
Аднак у любым разе Мазепін не выглядае чалавекам, набліжаным да сённяшняга Крамля, якому б Пуцін і Лукашэнка даручылі кантраляваць шматмільярдныя ўгоды.
Магчыма, гаворка ідзе пра зліў інфармацыі з мэтай нашкодзіць самому Мазепіну.