Знайсці
28.12.2012 / 12:535РусŁacБел

Нечакана прызначаны новыя кіраўнікі МАЗа, МТЗ, «Віцязя»

Пераважна на павышэнне пайшлі намеснікі дырэктараў кампаній.

Аляксандр Лукашэнка даў згоду на прызначэнне гендырэктара прадпрыемства «Гомсельмаш» і «Віцязь», МТЗ і МАЗ.

Віктар Асноўскі будзе працаваць гендырэктарам ААТ «Мінскі аўтамабільны завод» — кіруючая кампанія холдынгу «БелаўтаМАЗ». Раней ён працаваў намеснікам гендырэктара Аляксандра Бароўскага. Той адхілены ад пасады і пакуль новага прызначэння не атрымаў.

Уладзімір Ваўчок узгоднены на пасаду гендырэктара ВА «Мінскі трактарны завод» — гендырэктара РУП «Мінскі трактарны завод». Ён таксама ўзняўся з пасады намесніка гендырэктара.

Гендырэктарам ВА «Гомсельмаш» — дырэктарам РУП «Гомельскі завод сельскагаспадарчага машынабудавання «Гомсельмаш» стаў Аляксандр Камко. Той быў дырэктарам іншага гомельскага прадпрыемства, завода ліцця і нармаляў.

На пасаду гендырэктара ВА «Віцязь» — гендырэктара ААТ «Віцязь» ўзгоднены Сяргей Гунько, які раней працаваў на кіруючых пасадах у канкурэнце «Віцязя», мінскім «Гарызонце».

Лукашэнка даў згоду на прызначэнне Святланы Лебедзевай рэктарам установы адукацыі «Беларускі гандлёва-эканамічны універсітэт спажывецкай кааперацыі», Міхаіла Сучкова — старшынёй Беларускага дзяржаўнага канцэрна па вытворчасці і рэалізацыі тавараў лёгкай прамысловасці (Беллегпрама).

Ён таксама даў згоду на прызначэнне Яўгена Рагачова першым намеснікам міністра транспарта і камунікацый. Раней ён быў дырэктарам транспартна-лагістычнага цэнтру «Белінтэртранс».

Лукашэнка даў згоду на прызначэнне новых кіраўнікоў мясцовых выканаўчых органаў.

Віктар Банчук будзе працаваць на пасадзе першага намесніка старшыні Гомельскага аблвыканкама. Ён быў мэрам Рагачова.

На пасаду намесніка старшыні Гомельскага аблвыканкама узгоднены былы заўгасп установы Віктар Трызна.

Лукашэнка таксама даў згоду на прызначэнне намеснікам старшыні Мінскага гарвыканкамаАндрэя Дамарацкага, які працаваў начальнікам землеўладкавальнай службы горада.

ЯМ, інф. БелТА

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930