Знайсці
25.11.2005 / 13:00РусŁacБел

Бервяно ў чужым воку

Значная частка цяперашняй беларускай моладзі адрозьніваецца ад францускіх бунтаўшчыкоў толькі колерам скуры.

«Нарэшце, закалаціла бабку-Эўропу, і зараз унукі мурынаў ды арабаў, што прыехалі ў Францыю з былых калёній, разваляць Парыж і павесяць сьцяг прарока на вежы Эйфэля», — радаваліся на беларускіх тэлеканалах палітычныя аглядальнікі. Маўляў, вы вучыце сьвет дэмакратыі, а самі ня можаце ўтаймаваць некалькі соцень чарнаскурых урвісаў.

Расейскія журналісты бліжэйшыя да ісьціны: даюць аб сабе знаць першыя вынікі шматгадовага ўзьдзеяньня на Эўропу масавай культуры. Гэта прыкра, але факт — Эўропа становіцца ўсё больш анацыянальнай і арэлігійнай. Францускі маладзён хаця б у нейкай ступені трымаецца за сваю мову, рэлігію, матэрыяльны дабрабыт. Ва ўнука выхадца з Камэруну няма роднай мовы, гісторыі, рэлігіі, ні дабрабыту. У гэтым сэнсе бунт маладых французаў з «культурных рэзэрвацый» — толькі першы знак магутнай хвалі забурэньняў, што ўздымаецца ў Эўропе.

Таму радасьць беларускіх прапагандыстаў дарэмная. Разам з культурнымі рэзэрвацыямі ў ваколіцах Парыжу ў самым цэнтры Эўропы будуецца куды большая рэзэрвацыя — Рэспубліка Беларусь. Значная частка цяперашняй беларускай моладзі адрозьніваецца ад францускіх бунтаўшчыкоў толькі колерам скуры ды тым, што яе продкі спрадвеку жылі на гэтай зямлі. Каб пераканацца ў гэтым, дастаткова пахадзіць вечарам па якім-небудзь рабочым раёне ці трапіць на вясковую дыскатэку. Паўсюль адно — тое ж п’янства і наркотыкі.

Нехта скажа: наша моладзь ня паліць машын і не рабуе крамаў. Ня ўсё адразу. Пакуль сыстэма моцная і трымае ў сваіх руках сытуацыю рукамі такой самай моладзі, апранутай у міліцэйскія мундзіры. Але ўсё гэта вельмі часова. Да першай эканамічнай ці палітычнай завірухі. І тады не дапамогуць ні прыгожыя словы пра народную памяць, ні прагнаныя па вуліцах гораду на парадзе ракетныя сыстэмы і трактары, ні значкі БРСМ на адпрасаваных касьцюмах.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера