Знайсці
25.11.2005 / 13:00РусŁacБел

Навіны сьцісла

Мілінкевіч: «Заявы Лукашэнкі ўсім ужо абрыдлі»

Прымаючы дэлегацыю расейскіх журналістаў, Аляксандар Лукашэнка заявіў, што ў Беларусі можна свабодна набыць любую незалежную прэсу. Адказваючы на пытаньне, кім ён бачыць сябе па-за палітыкай, ён заявіў: «Калі ня буду прэзыдэнтам, то й займацца нічым ня буду». Ён таксама пужаў прыходам да ўлады нацыяналістаў («Адзіны кандыдат ад апазыцыі — гэта чалавек зь Беларускага Народнага Фронту») і гаварыў пра інфармацыйныя войны супраць сябе. А.Мілінкевіч адрэагаваў на заявы ў той жа дзень: «У Расеі ўжо пачынаюць разумець, што Беларусь — гэта ня толькі і ня столькі Лукашэнка і яго атачэньне. У Беларусі ёсьць палітыкі прадказальныя і пасьлядоўныя, за якімі стаіць народ і якія будуць весьці з Расеяй дыялёг, бяз крыкаў і шантажу». А заявы Лукашэнкі пра тое, што нехта вядзе зь ім інфармацыйныя войны, «ужо ўсім абрыдлі».

Беларуская вышыня

У новым рэйтынг-лісьце Міжнароднай фэдэрацыі футболу Беларусь узьнялася на рэкорднае для сябе 59-е месца, скочыўшы за месяц на 11 прыступак уверх. Посьпех дасягнуты дзякуючы перамозе 12 лістапада ў таварыскай гульні з Латвіяй. Узначальвае ж сьпіс з 205 камандаў зборная Бразыліі.

АР, belapan.com, fifa.com

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930