За фальсіфікацыю «Еўрафэсту» звольняць Баранава
«Неадкладна — не значыць, што сёння. Усё будзе так, як сказаў прэзідэнт. Не сумнявайцеся», — заявіў Давыдзька.
Выканаўчы прадзюсер тэлеканала «Беларусь-1» Дзмітрый Баранаў будзе звольнены, паведаміў старшыня Белтэлерадыёкампаніі Генадзь Давыдзька.
«Я чакаю канкрэтнага распараджэння на паперы. І яно будзе», — сказаў Давыдзька, каментуючы распараджэнне Аляксандра Лукашэнкі на нарадзе 24 лютага неадкладна звольніць асоб, вінаватых у скажэнні вынікаў галасавання на Нацыянальным тэлевізійным музычным праекце «Еўрафэст».
«Неадкладна — не значыць, што сёння. Усё будзе так, як сказаў прэзідэнт. Не сумнявайцеся», — заявіў Давыдзька.
Ён не выключае, што акрамя Баранава будуць звольненыя і іншыя вінаватыя супрацоўнікі Белтэлерадыёкампаніі.
Давыдзька таксама паведаміў, што працягвае працаваць спецыяльная камісія, якая «вызначае ступень віны ўдзельнікаў гэтых падзеяў». «Не хочацца, каб хтосьці агульна пацярпеў», — Белтэлерадыёкампаніі адзначыў старшыня. «Самае галоўнае, што справядлівасць перамагае, а мы займаемся падрыхтоўкай групы Litesound да «Еўрабачання», — дадаў ён.
Раней у інтэрв’ю парталу Interfax.by прадзюсер дырэкцыі музычных і забаўляльных праграм Белтэлерадыёкампаніі, прадзюсер «Еўрафэста» Анастасія Ціхановіч заявіла, што ў калектыве, які працуе над падрыхтоўкай да
«Гэта вельмі буйная падстава. Гэта не ўкладваецца ў галаве. Ніхто ў гэта не верыць», — заявіла Ціхановіч.
Раней на нарадзе з удзелам Лукашэнкі па выніках правядзення фіналу «Еўрафэсту» першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Аляксандр Радзькоў заявіў, што змяніць вынікі галасавання гледачоў на «Еўрафэсце» распарадзіўся прадзюсер Дзмітрый Баранаў.
Пагаварыць з самім Дзмітрыем Баранавым журналістам пакуль не атрымоўваецца — яго тэлефон не адказвае.