Знайсці
04.11.2011 / 09:2167РусŁacБел

Вярбовачны скандал: актывіста сацыяльных сетак змушалі пранікнуць у камп'ютары актывістаў

Студэнт Інстутыта журналістыкі БДУ Максім Чарняўскі выклаў здымкі КДБшніка Дзімы, які яго вербаваў, і аўдыёзапіс захапляльнай размовы.

Чарговы скандал вакол беларускага КДБ: студэнт Інстытута журналістыкі Белдзяржуніверсітэта Максім Чарняўскі выклаў здымкі супрацоўніка спецслужбаў «куратара Дзімы», які яго вербаваў, і аўдыёзапіс размовы. Інфармацыя з'явілася ў блогу Мікалая Халезіна.

Аўдыё: асцярожна, супрацоўнік КДБ выкарыстоўвае нецэнзурную лексіку.

Verbovka

Максім Чарняўскі быў адміністратарам суполкі «Надакучыў нам гэты Лукашэнка» ў сацыяльнай сетцы «Укантакце» і стваральнік сайта Gonzo.by. 13 ліпеня яго запрасілі ў КДБ для «прафілактычнай гутаркі», але замест яе Максім трапіў на пяцігадзінны допыт. У выніку ён быў змушаны згадзіцца на нібыта супрацоўніцтва.

КДБ хацеў адправіць яго ў Польшчу, каб уцерціся ў давер да лідара «Рэвалюцыі праз сацыяльныя сеткі» Вячаслава Дзіянава. Перад выездам Чарняўскаму выдалі камп'ютарны дыск з траянам-шпіёнам, які ён павінен быў актываваць на камп’ютары Дзіянава і, па магчымасці, іншых апазіцыйных актывістаў.

Як вынікае, з аўдыёзапісаў, зробленых Чарняўскім, кадэбіст спрабаваў згуляць на імкненні Чарняўскага да самарэалізацыі, а таксама прабудзіць у ім пачуцці зайздрасці. «Жыць трэба для сябе, — вучыць вярбоўшчык, — Бяры грошы і думай пра сябе». Ён настойліва, шмат разоў прапануе 18-гадоваму Чарняўскаму грошы.

Цяпер Максім Чарняўскі ў бяспецы — ён працягне адукацыю ў Польшчы.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031