Знайсці
31.03.2011 / 11:415РусŁacБел

У Панамарова апісваюць маёмасць

Клецкі актывіст ад жніўня мінулага года чакае палітычнага прытулку ў Польшчы.

31 сакавіка да клецкага актывіста Сяргея Панамарова прыйшлі судовыя выканаўцы, паведаміла «Нашай Ніве» ягоная жонка Святлана Панамарова. Па яе словах, Гаспадарчы суд аднавіў даўнюю справу ў дачыненні да Панамарова, датычную ягонай прадпрымальніцкай дзейнасці. Ён арандаваў гаспадарчае памяшканне, у якім размясціў сталярны цэх. Калі паміж Панамаровым і клецкімі ўладамі ўспыхнуў канфлікт, памяшканне ў яго адабралі. Больш за тое, паводле рашэння суда, ён павінен выплаціць каля 8 мільёнаў рублёў нібыта за незаконную прадпрымальніцкую дзейнасць. Акурат з гэтай нагоды сёння і завіталі судовыя выканаўцы да Святланы Панамаровай. Сам жа Панамароў ад жніўня мінулага году знаходзіцца ў Польшчы, дзе чакае рашэння аб атрыманні палітычнага прытулку. Да ад’езду за мяжу ён займаўся ў Клецку грамадска-палітычнай дзейнасцю: выдаваў бюлетэнь, распаўсюджваў незалежную прэсу, аказваў прававую дапамогу насельніцтву. У дні салідарнасці над домам Панамаровых у цэнтры Клецка традыцыйна з’яўляўся бел-чырвона-белы сцяг.

СП

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера