Спецназ рассёк Плошчу, кандыдаты ў прэзідэнты збітыя й затрыманыя
Для стварэння падставы група правакатараў разбіла дзверы Дома ўрада. Лік збітых і затрыманых ідзе на сотні.
Для стварэння падставы група правакатараў разбіла дзверы Дома ўрада. Лік збітых і затрыманых ідзе на сотні.
Рэпарцёры «Нашай Нівы» пачалі вяртацца з плошчы Незалежнасці. Падзеі там разгортваліся драматычна.
Колькасць мітынгоўцаў на Плошчы дасягнула, паводле розных ацэнак, ад 20 да 40 тысяч чалавек. З трыбуны было агучанае галоўнае патрабаванне: дабівацца правядзення свабодных выбараў без Лукашэнкі.Хоць каля Дома ўрада было некалькі тысяч рашуча настроеных маніфестантаў, большасць не была настроена на сілавое змаганне.
З трыбуны Плошчы выступалі палітыкі, а таксама дзеячы культуры. Кандыдаты ў прэзідэнты патрабавалі, каб іх прапусцілі ў Дом урада для перамоваў.
Напачатку была спроба праціснуцца ў дзверы Дома ўрада, каб перадаць свае патрабаванні ЦВК. Калі тое не ўдалося, народ арганізавана адступіў, пакінуўшы калідор ад трыбуны да дзвярэй.
На відэаздымках бачна, што дэманстранты дзейнічалі не агрэсіўна.
Праз нейкі час з'явіліся невядомыя правакатары.
Яны хавалі твары ад журналістаў, не давалі сябе здымаць і білі камеры. Яны не слухалі Віталя Рымашэўскага, які намагаўся іх спыніць. Яны сталі біць шкло ў дзвярах будынка. Дзверы Дома ўрада, між тым, былі надзейна заблакаваныя шчытамі АМОНа і мэбляй, і пранікнуць усярэдзіну было немагчыма.
Пад гэты час улады перакінулі на Плошчу з боку Савецкай вуліцы некалькі соцень спецназаўцаў. Іншыя падраздзяленні спецназа сканцэнтраваліся на праспекце Незалежнасці. Ім быў дадзены загад рассякчы натоўп, і
прыкладна, а23-й гадзіне пачаўся разгон.
Дэманстранты пачалі адыходзіць у адкрытых кірунках. Відэа паказваюць, што людзі не нападалі на спецназ. Ядро дэманстрантаў працягвала стаяць вакол помніка Леніну, згуртаваўшы шэрагі. Каб зламіць мірнае супрацьстаянне людзей, сілавікі пачалі збіваць і хапаць людзей.
На вачах у рэпарцёраў «Нашай Нівы» былі затрыманыя кандыдаты ў прэзідэнты краіны Рыгор Кастусёў, Андрэй Саннікаў, Мікола Статкевіч. Саннікава жорстка збілі на вачах у жонкі.
Кандыдат Віталь Рымашэўскі таксама быў збіты і дастаўлены ў бальніцу.
Пазней стала вядома, што невядомыя ў цывільным вывезлі з бальніцы моцна збітага Уладзіміра Някляева, як толькі адтуль сышлі журналісты, і Рымашэўскага.
Дарэчы, менавіта з нападу на штаб Някляева і распачаўся нядзельны вечар.
Як назіраў карэспандэнт «Нашай Нівы», ціхары ў чорным высадзіліся з аўтобусаў і напалі на штабную калону Някляева. Імаверна, мэтай нападу быў бусік з гукаўзмацняльным абсталяваннем, які суправаджала калона някляеўцаў.
Адбылося некалькі выбухаў — імаверна, выбухпакетаў.
Тады ціхары паклалі дэманстрантаў на снег на вуліцы Няміга. Яны ўварваліся ў бусік і захапілі абсталяванне. Пасля гэтага яны з’ехалі.
Падчас захопу кандыдат у прэзідэнты Някляеў быў збіты да непрытомнасці.
Але мы вяртаемся да падзей на Плошчы і праспекце.
Паміж
Людзей збівалі, кідалі ў аўтазакі.
Кастрычніцкая плошча стаіць цалкам пустая, на ёй кучкуюцца толькі работнікі КДБ. Іграе гучная
У ліку збітых — дзясяткі журналістаў, у тым ліку журналіст НН Алесь Пілецкі. Яму пашкодзілі нагу.
Плошча Незалежнасці была разбітая на сектары і жорстка зачышчаная спецназам, людзей збівалі дубінкамі, нагамі. Тое самае пасля паўтарылася на праспекце Незалежнасці, вуліцы Валадарскага.
Сотні людзей, у тым ліку паслы шэрагу краін Еўрасаюза і кіраўнік прадстаўніцтва Еўракамісіі аказаліся блакаванымі ў гатэлі «Мінск», дзе яны шукалі ратунку ад спецназа.
Каля 0.30 нам патэлефанавалі з двара ізалятара часовага ўтрымання на вуліцы Акрэсціна. Туды на гэта момант звезлі каля двухсот чалавек.
Усяго, паводле звестак праваабаронцаў з Цэнтра «Вясна», колькасць затрыманых перавысіла 400 чалавек. Каля 3.20 ранку мы атрымалі інфармацыю, што спецназаўцы ўварваліся і ў сам Цэнтр «Вясна», што месціцца каля Акадэміі навук. На гэтым сувязь з праваабаронцамі абарвалася. Аднак пазней ранкам іх выпусцілі.
19 снежня апошнім з трыбуны Плошчы выступіў паэт, старшыня БеларускагаПЭН-Цэнтра Андрэй Хадановіч. Ён праспяваў, дакладней рэцытаваў свой беларускі пераклад каталонскай песні: «Мур хутка рухне!».
Пасля яго Віталь Рымашэўскі толькі папрасіў не біць, не чапаць супрацоўнікаў міліцыі. Ён заклікаў усіх сабрацца ў панядзелак, а
* * *
Ад абеду лукашэнкаўскія СМІ распаўсюджвалі «вынікі»