Знайсці
02.07.2024 / 14:29РусŁacБел

Апублікавалі спіс відаў дзейнасці, якімі змогуць займацца ІП

Саўмін Беларусі вызначыў пералік відаў дзейнасці, якія дазволены для дзейнасці ў якасці індывідуальных прадпрымальнікаў і самазанятых.

Апублікаваны спіс відаў дзейнасці для ІП. Так, прадпрымальнікі змогуць займацца такімі відамі, як раздробны гандаль, грамадскае харчаванне, рамонт аўтамабіляў і матацыклаў. 

Таксама ў спіс увайшлі грузавыя і пасажырскія перавозкі, фота– і відэаздымка, арганізацыя канферэнцый і выставак, вытворчасць кандытарскіх вырабаў і выпечкі, а таксама некаторыя будаўнічыя работы. 

Са спісу выключылі аптовы гандаль і наданне юрыдычных паслуг, у частцы «Аперацыі з нерухомай маёмасцю» прыбралі ацэнку нерухомай маёмасці, акрамя выпадкаў, звязаных са страхаваннем.

Пералік дзейнасці прадпрымальнікаў набудзе моц з 1 кастрычніка 2024 года. Па відах дзейнасці, што не ўвайшлі ў гэты пералік, спыняць рэгістрацыю новых ІП.

Што да дзейных ІП, то для іх прадугледжаны пераходны перыяд. Ён працягнецца да 31 снежня 2025-га. За гэты час трэба будзе перарэгістроўвацца ў камерцыйную арганізацыю, згодна з заканадаўствам.

Чытайце таксама:

Падатковая змяніла ўмовы праверкі фізасоб — вось як

Апублікавалі змены ў закон для прадпрымальнікаў. Што ў іх?

Лукашэнка падпісаў закон па пытаннях прадпрымальніцкай дзейнасці. Што чакае ІП?

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
5
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031