Знайсці
02.07.2024 / 14:282РусŁacБел

«Мы знаходзімся побач з мяжой Беларусі». Мэр Вільні прадставіў план абароны горада

Плануюцца закупкі бетонных блокаў, «зубоў дракона» і «сталёвых вожыкаў».

Мэр Вільні Валдас Бенкунскас апублікаваў план палітыкі па абароне літоўскай сталіцы. Кіраўнік горада заявіў, што Вільня, у выпадку канфлікту, стане мэтай нумар адзін, піша Delfi.

«І, па-за ўсякім сумневам, — мы знаходзімся побач з мяжой Беларусі. За некалькі дзясяткаў кіламетраў ад Вільні ёсць Астравецкая АЭС, якая з'яўляецца пагрозай», — адзначыў мэр.

План можна падзяліць на дзве часткі: дапамогу абароне і ўмацаванне грамадзянскай абароны. Дапамога абароне ўключае парк мер па контрмабільнасці, новую прастору для дронаў, ваенную камендатуру і прыняцце нямецкай брыгады ў сталіцы і ў Літве.

Меры па контрмабільнасці ахопяць усходнюю і паўднёвую часткі горада, план павінны рэалізаваць да восені. Плануецца аб'явіць конкурс на закупкі бетонных блокаў для перакрыцця дарог, процітанкавых надаўбняў (зубоў дракона), зборных камплектаў сталёвых «вожыкаў».

«Яны ў першую чаргу патрэбныя для блакавання ўезду ў горад па дарогах. Асноўныя дарогі ў паўднёвым і ўсходнім кірунку, калі глядзець на знешнюю мяжу НАТА. Гэта ахоплівае і сетку невялікіх дарог, пачынаючы з лясных, гравійных, якія маглі б выкарыстоўвацца падчас атакі на горад», — распавёў мэр. 

На працягу года мерамі контрмабільнасці збіраюцца пакрыць увесь горад.

Карту дарог, якія будуць перакрываць у выпадку вайны, публічыць не будуць. Яе распрацуюць сумесна з ваеннымі спецыялістамі. Таксама плануецца стварыць новую трасу для дронаў, дзе па папярэдняй рэгістрацыі змогуць трэніравацца дзеці і дарослыя.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
0
Ха-ха
3
Ого
1
Сумна
2
Абуральна
0
0
Жорчык/адказаць/
02.07.2024
"публічыць" - дарагая рэдакцыя, падкажыце, у якім слоўніку ёсць гэтае слова? Ці вы ўжо не нясеце адказнасці за якасць свайго інфа-прадукту?
1
чаму Вільня так блізка да беларускай мяжы, калі Вільнюс - ісконна летувісскі горад?/адказаць/
03.07.2024
"За некалькі дзясяткаў кіламетраў ад Вільні ёсць Астравецкая АЭС," можа яшчэ трэба шапачкі з фальгі набыць?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031