Знайсці
02.07.2024 / 13:133РусŁacБел

«Сёння ясна, што ў габрэяў у Францыі няма будучыні». Галоўны рабін Парыжа заклікаў габрэяў зʼязджаць з Францыі

У першым туры пазачарговых парламенцкіх выбараў у Францыі перамагла ўльтраправая партыя «Нацыянальнае абʼяднанне». На другім месцы — крайне левы «Новы народны фронт». Як адзначае BILD, пагрозай для габрэяў могуць стаць як правыя нацыяналісты, так і ўльтралевыя, якія падтрымліваюць ісламістаў і ненавідзяць Ізраіль.

Галоўны рабін Страсбурга глядзіць на апаганеныя габрэйскія могілкі, 4 снежня 2019 года. Фота: AP Photo / Jean-Francois Badias

«Сёння ясна, што ў габрэяў у Францыі няма будучыні, — сказаў газеце Jerusalem Post галоўны рабін Вялікай сінагогі Парыжа Мошэ Себаг. — Я раю кожнаму маладому чалавеку зʼязджаць у Ізраіль ці ў больш бяспечную краіну. Многія габрэйскія семʼі раней не маглі і падумаць галасаваць за «Нацыянальнае абʼяднанне», але ў апошні час левыя сталі антысемітамі. Габрэі апынуліся пасярэдзіне і не ведаюць, хто іх больш ненавідзіць», — сказаў ён. 

Па словах Себага, левыя падтрымліваюць масавую іміграцыю ў Францыю. Але многія мігранты, асабліва мусульмане, не гатовыя станавіцца часткай французскага грамадства. Сярод іх моцныя антысеміцкія настроі, піша BILD.

Чытайце таксама:

«Макрон кінуў Францыю пад аўтобус». Што піша прэса пра выбары ў Францыі і іх першыя вынікі

Апублікаваныя афіцыйныя вынікі выбараў у Францыі

У Парыжы пасля абнародавання вынікаў экзітполаў тысячы людзей выйшлі на вуліцы

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
5
Сумна
5
Абуральна
2
0
Філіп/адказаць/
02.07.2024
Як жа файна калі з цябе ёсць радзіма, куды можна з'ехаць калі што.
1
Захар /адказаць/
02.07.2024
Понты…
2
бабруйчанін/адказаць/
02.07.2024
Філіп, У Ізраілі падобныя черныя - херідім пагражаюць пакінуць Ізраіль калі іх " прымусяць служыць у войску" цахале Таму і гэты кажа Я советую каждому молодому человеку уезжать в Израиль или в более безопасную страну.)))) Более безопасную страну)))).. В Ізраіле хередім каля 10% зараз ці журналісты певуны юмарісты ці якія чубайсы энд К рэпатрыіруюцца А падаткі а ў войска у рэшце рэшт клубніцы збіраць дамы будаваць??)))
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031