Знайсці
02.07.2024 / 12:1013РусŁacБел

У Магілёве збіраюцца пабудаваць музейны комплекс у гонар расійскага цара Мікалая II

Экспазіцыі будуць прысвечаны падзеям пачатку XX стагоддзя.

Фота: Магілёў Анлайн

Музейны комплекс плануюць узвесці ў парку Горкага побач з храмам святых Царскіх Страстацерпцаў — у такім чыне ў РПЦ была кананізавана сям'я апошняга расійскага імператара Мікалая II.

Новыя музеі будуць прысвечаныя падзеям пачатку XX стагоддзя, піша «Магілёў анлайн». Сярод асноўных тэм — Першая Сусветная вайна, Стаўка Вярхоўнага галоўнакамандуючага расійскай арміі, сям'я Мікалая II, георгіеўскія кавалеры, Лютаўская рэвалюцыя 1917 года.

Тэрміны рэалізацыі праекту пакуль не называюцца, аднак ужо ёсць эскізы архітэктурнага ансамбля.

У Магілёве ў 1915-1917 гадах знаходзілася Стаўка Вярхоўнага галоўнакамандуючага арміі Расійскай імперыі. Тут першыя дні Лютаўскай рэвалюцыі правёў Мікалай II.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
10
0
Янка/адказаць/
02.07.2024
Зала "крывавай нядзелі" будзе?
02.07.2024
А стужку Беларусфільма "Міколка паравоз" забароняць? Пара пад цэнзуру. Там жа з расейскімі папамі, памешчыкамі і царызмам змагаліся і нават расейскі трыкалор скідвалі з даху будынка.
0
Проста жыхар/адказаць/
03.07.2024
А будынак праектаваў інстытут Га..ноПраект? Зноў нейкая незразумелая гаргара на стылабаце. Калі вельмі карціць засвоіць грошы, маглі б які-небудзь гістарычны будынак аднавіць пад гэты праект, у Магілёве хапае разбураных будынкаў з захаванымі падмуркамі.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031