Знайсці
02.07.2024 / 11:579РусŁacБел

«Каб не размова пра грошы за канапай, я б яго не пазнала». Зняволеная расказала пра сустрэчу з Ціханоўскім у турэмным цягніку

Алеся Буневіч, дырэктарка віленскай крамы А2.print, якая адсядзела ў Беларусі за дапамогу ў эвакуацыі людзей з краіны, расказала, як сустрэла на этапе Сяргея Ціханоўскага.

Скрыншот з відэа, якое з’явілася ў ліпені 2023 года, каб зняпраўдзіць чуткі пра смерць Ціханоўскага. Крыніца: progomel.by

«Я праходзіла міма яго ў прыбіральню. Мусіла нешта яму сказаць, і не знайшла нічога лепшага, як «Прывітанне ад экстрэмістаў Маладзечна!» Проста дурніца, як можна было такое ляпнуць?! Вяртаюся, і ён запытвае, па якой я справе праходжу. А я яшчэ не адвыкла ад свайго артыкула па тэрарызме, дык і кажу яму, такая дзяўчынка ў акулярчыках і з коскамі — тэрарызм!» — кажа Буневіч.

Паводле яе слоў, Сяргей моцна змяніўся ў зняволенні, яго цяжка пазнаць.

«Ён быў схуднелы, змарнелы тварам, меў зямлісты колер твару. Каб не голас і размова пра грошы за канапай, я б яго, напэўна, не пазнала. Гэта быў дзень яго народзінаў, 18 жніўня, яго этапавалі ў крытую турму ў Жодзіна. Для мяне гэтая сустрэча была класным знакам, што ўсё будзе добра. Сяргей вельмі баявы, хаця і глядзець на яго было балюча, але ўнутраная моц адчувалася ў размове з канваірамі, якую я трохі чула. Ён не апускае рукі», — кажа Алеся.

@nashaniva «Быў схуднелы і змарнелы». Што з Ціханоўскім у турме? #беларусь#беларусьсейчас#лукашенко#тихановский#минск#нашаніва#тихановская♬ Crime Scene - Avery Alexander

Сяргей Ціханоўскі ў снежні 2021-га быў асуджаны на 18 гадоў калоніі. Пазней да яго тэрміну дадалі яшчэ паўтара года — за «злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі». Сям'я не атрымлівае ад яго ніякіх звестак. 

Чытайце артыкул цалкам:

«Кадэбіст у чорных скураных пальчатках задаваў пытанні, і калі я не адказвала, пачынаў мяне душыць»

Чытайце таксама:

«Няма на яго артыкула — трэба прыдумаць і пасадзіць надоўга. Хай здохне там!» Як тры гады таму затрымалі Ціханоўскага і хто аддаваў загады 

«І ў турме ён змагаецца за свае правы». Нядаўна вызвалены палітвязень расказаў пра Сяргея Ціханоўскага

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
4
Панылы сорам
0
Ха-ха
6
Ого
1
Сумна
21
Абуральна
6
2
feafania/адказаць/
02.07.2024
Дык што ж там з тымі грашыма, магу да вас прыехаць і таксама знайсьці грошы за канапай? Вы дадзіце справаздачу, адкуль яны і на што яны?
0
Федзя/адказаць/
02.07.2024
[Рэд. выдалена]
1
дочка Satan'а/адказаць/
02.07.2024
feafania, дык прыедзьце )
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031