Знайсці
02.07.2024 / 09:121РусŁacБел

На Віцебшчыне выявілі майстэрню па вырабе зброі

На Віцебшчыне затрымалі двух жыхароў Полацка, якія выраблялі і рамантавалі агнястрэльную і халодную зброю.

Паводле прэс-службы міліцыі, нелегальную майстэрню 65-гадовы мужчына арганізаваў у садовым домікуі 64-гадовага знаёмага. Апошні, паведамляе міліцыя, займаўся пошукам кліентаў, старэйшы — непасрэдна выконваў працы. 

У затрыманых канфіскавана: шэсць самаробных пісталетаў, самаробная вінтоўка з прыборам для бясшумнай стральбы і прыцэльным прыстасаваннем, чатыры пнеўматычныя вінтоўкі, порах, патроны рознага калібру. 

Акрамя таго, мужчыны захоўвалі вялікую колькасць частак стралковай зброі, 19 паляўнічых нажоў саматужнай вытворчасці, два штык-нажы да аўтамата Калашнікава. 

Распачата крымінальная справа за незаконныя дзеянні ў дачыненні да агнястрэльнай зброі і боепрыпасаў. Артыкул прадугледжвае да 10 гадоў пазбаўлення волі.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
2
02.07.2024
[Рэд. выдалена]
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031