Знайсці
02.07.2024 / 07:551РусŁacБел

Віктар Орбан, магчыма, сёння прыедзе ў Кіеў

Калі не ўмяшаецца нейкі форс-мажор.

Віктар Орбан. Фота: Denes Erdos / AP

Чакаецца, што ў аўторак венгерскі прэм'ер-міністр Віктар Орбан наведае Кіеў і сустрэнецца з прэзідэнтам Уладзімірам Зяленскім, паведамляе The Guardian са спасылкай на крыніцы

«У аўторак Віктар Орбан наведае Кіеў… у рамках нечаканага візіту аднаго з самых прарасійскіх лідараў Еўропы, які адбудзецца ў той час, калі Венгрыя забірае старшынства ў ЕС паводле ратацыйнага прынцыпу».

Дзве крыніцы ў Будапешце паведамілі, што Орбан, як чакаецца, сустрэнецца з Уладзімірам Зяленскім у Кіеве. Гэтая паездка венгерскага прэм'ер-міністра стане першай ва Украіну пасля пачатку поўнамаштабнага ўварвання РФ.

The Guardian піша, што дарадца кіраўніка Офіса прэзідэнта Украіны Міхаіл Падаляк адмовіўся каментаваць магчымы візіт. Але іншая крыніца ў Кіеве пацвердзіла планы.

«Орбан будзе тут у аўторак, калі не будзе змяненняў у апошнюю хвіліну», — сказала крыніца.

Чытайце таксама:

Венгрыя стала старшынёй Еўрасаюза

Венгрыя не будзе блакаваць дапамогу НАТА Кіеву, але сама не будзе дапамагаць

Партыя Віктара Орбана на выбарах у Еўрапарламент паказала найгоршы вынік за 20 гадоў

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0
02.07.2024
Русская пианистка...)))
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031