Знайсці
02.07.2024 / 07:361РусŁacБел

Казахскі бізнэсовец сцвярджае, што не вінаваты ў маштабным пажары на востраве каля Афінаў

Усяго агнём было ахоплена каля 30 гектараў сасновага лесу.

Ілюстрацыйнае фота Yorgos Karahalis / AP

Адзін з найбагацейшых бізнэсоўцаў Казахстана Даніяр Абулгазін заявіў, што не датычны да ляснога пажару ў канцы чэрвеня на грэцкай выспе Ідра (Гідра) непадалёк ад Афін, які, паводле звестак мясцовых уладаў, мог адбыцца пасля запуску феерверкаў з супер'яхты Persefoni I, піша Бі-бі-сі.

Абулгазін пацвердзіў, што арандаваў яхту з сябрамі, але заявіў, што ні ён, ні яго госці не рабілі нічога супрацьзаконнага.

«Я катэгарычна адмаўляю якія-небудзь правапарушэнні. Ні я, ні мае госці не рабілі ніякіх дзеянняў, якія маглі б прывесці да пажару. Мы строга прытрымліваліся правілаў пажарнай бяспекі, устаноўленых на яхце. Ні я, ні мае госці не прасілі экіпаж яхты ці іншых трэціх асоб прадпрымаць якія-небудзь дзеянні, якія маглі б прывесці да пажару», — гаворыцца ў заяве бізнэсоўца, якую цытуюць казахстанскія СМІ.

Пажар на востраве ўспыхнуў увечары 21 чэрвеня, калі яхта знаходзілася непадалёк. Усяго агнём было ахоплена каля 30 гектараў сасновага лесу.

Па словах Абулгазіна, перад ад'ездам з Грэцыі з гасцямі размаўлялі прадстаўнікі грэцкіх уладаў, якія не прад'явілі ніякіх прэтэнзій у сувязі з інцыдэнтам.

Спачатку ўлады сцвярджалі, што феерверкі запускаліся проста з судна, аднак цяпер СМІ пішуць, што гэта магло адбыцца на пляжы, на які меркавана высадзіліся пасажыры яхты.

Экіпаж яхты пасля інцыдэнту быў затрыманы. Капітан яхты і яго старшы памочнік знаходзяцца пад вартай, яшчэ 11 членаў экіпажа вызваленыя пад заклад. Усе яны адпрэчваюць абвінавачванні.

У нядзелю СМІ паведамілі, што мясцовыя пракуроры прад'явілі абвінавачванні ў саўдзеле ў падпале і арандатарам яхты, а таксама запыталі дапамогу ўладаў Казахстана.

Па словах Абулгазіна, якія з'явіліся ў СМІ, абвінавачванні сталі для яго нечаканасцю. Ён запэўніў, што гатовы і далей супрацоўнічаць з уладамі Грэцыі.

Грэцыя нядаўна зрабіла больш строгім пакаранне за падпал лясоў — вінаватым пагражае да 20 гадоў турмы і штраф у памеры да 200 тысяч еўра.

Абулгазін з'яўляецца важнай фігурай у Казахстанскай нафтавай прамысловасці, яго багацце ацэньваецца амаль у 400 мільёнаў даляраў.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1
02.07.2024
[Рэд. выдалена]
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031