Знайсці
01.07.2024 / 23:222ŁacБел

Колькі беларускіх спартоўцаў на сёння заяўленыя на Алімпіяду? Вельмі мала

Міжнародны алімпійскі камітэт абвясцiў, што запрашэннi на ўдзел у Алімпійскіх гульнях-2024, што пройдуць з 26 ліпеня па 11 жніўня ў Парыжы, пацвержданыя для 13 беларускiх спартоўцаў, піша «Трыбуна».

У Токіа-2021 адзінае золата для беларусаў прынёс батутыст Іван Літвіновіч. Тады ўсяго беларусы заваявалі сем узнагарод (золата, тры срэбры і тры бронзы)

Веласпорт, шашэйная гонка: Ганна Церах.

Гімнастыка, скачкі на батуце: Іван Літвіновіч, Віялета Бардзілоўская.

Цяжкая атлетыка: Сюзана Валадзько, Яўген Ціханцоў.

Барацьба: Абубакар Хаслаханаў.

Акадэмiчнае веславанне: Яўген Залаты, Таццяна Клімовіч.

Стральба: Дар'я Чупрыс, Аляксандра Пятрова.

Тэніс: Вікторыя Азаранка.

Веславанне на байдарках і каноэ: Уладзіслаў Кравец, Юлія Трушкіна.

МАК лічыць магчымым удзел у Гульнях спартоўцаў з Беларусі і Расіі толькі ў статусе індывідуальных нейтральных атлетаў (AIN) пры выкананні шэрагу патрабаванняў, сярод якіх адсутнасць «актыўнай падтрымкі» вайны ва Украіне, а таксама кантракту з вайсковымі або сілавымі ведамствамі Беларусі або Расіі. Магчымасць допуску AIN да Гульняў вызначае спецыяльна створаная МАК камісія AINERP.

Па стане на 1 ліпеня на Алімпіяду запрошаныя 19 беларускіх спартсменаў. Аднак пяць запрашэнняў для барцоў адхіленыя беларускім бокам, а дапушчаная тэнiciстка Арына Сабаленка раней заявіла, што адмовіцца выступаць на Гульнях.

Таксама па некаторых відах спорту МАК пакуль не даў ніякай інфармацыі.

Чытайце таксама:

Арына Сабаленка знялася з Уімблдона

Рутэнка: З тэнісістак на Алімпіяду едзе толькі Азаранка

Чаму Арына Сабаленка адмовілася выступіць на Алімпіядзе ў Парыжы?

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
01.07.2024
[Рэд. выдалена]
0
Ваня домой/адказаць/
02.07.2024
Літвіновіч што робіць у гэтым спісе? Здаецца ён прыхільнік "рускага міру"
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031