Знайсці
01.07.2024 / 23:1311РусŁacБел

Валерый Кавалеўскі патлумачыў, чаму пакінуў Кабінет Ціханоўскай

«Святлана Ціханоўская павінна мець побач з сабою тых людзей, якія цалкам падзяляюць яе падыходы».

Валерый Кавалеўскі. Скрын відэа: dwbelarus / YouTube

Прычыны свайго сыходу з Аб'яднанага пераходнага кабінета Валерый Кавалеўскі патлумачыў у эфіры ютуб-канала «DW Беларусь». Па словах ужо былога прадстаўніка па замежных Кабінета, асноўным стала тое, што

«ў першую чаргу неабходна думаць аб тым, як працаваць на Беларусь, як працаваць з беларусамі як за межамі краіны, так і ўнутры яе».

Па словах палітыка, цяпер у дэмакратычным руху відавочны выразны акцэнт на міжнародную працу:

«Іронія заключаецца ў тым, што гэта і мая адказнасць таксама. І я павінен быць зацікаўлены ў тым, каб фокус на міжнароднай дзейнасці быў вышэйшы. Але я лічу, што з-за таго, што змены ў Беларусі магчымы толькі рукамі, сэрцамі і намаганнямі беларусаў, то галоўнае намаганне дэмакратычнага руху павінна быць накіравана менавіта на работу з беларусамі».

Па словах Кавалеўскага, у Кабінеце ён у тым ліку выступаў з прапановамі па ўнутрыпалітычнай рабоце.

«Нешта знайшло прыняцце, нешта не. У рэшце рэшт я лічу, што кіраўнік Кабінета і лідар беларускага дэмакратычнага руху Святлана Ціханоўская павінна мець побач з сабою тых людзей, якія цалкам падзяляюць яе падыходы. Таму я прыйшоў да такога рашэння».

Кавалеўскі запэўніў, што яго сыход ніяк не звязаны з расследаваннем Беларускага расследавальніцкага цэнтра аб тым, што кампанія, якая прапаноўвала паслугі друку «пашпарта Новай Беларусі», звязаная з бізнэсоўцам, набліжаным да Лукашэнкі. 

«Калі гаварыць аб тым, што менавіта адсутнасць выразнага прагрэсу ў пашпартным праекце магла стаць прычынай майго сыходу, то безумоўна не»,

— дадаў Кавалеўскі.

Чытайце таксама:

Намеснік Ціханоўскай Валер Кавалеўскі пакінуў пасаду

Кампанія, якая прапаноўвала свае паслугі друку «пашпарта Новай Беларусі», звязаная з бізнэсоўцам, набліжаным да Лукашэнкі

Валер Кавалеўскі пракаментаваў расследаванне БРЦ, датычнае праекта пашпарта Новай Беларусі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
17
Панылы сорам
0
Ха-ха
11
Ого
3
Сумна
9
Абуральна
0
02.07.2024
як там? «В России две беды: дураки и дороги» у Беларусі тым больш бяды - ябацькі і якабы "антыябацькі", а насамрэч па сутнасці гэта тое самае. таму. беларусам даводзіцца лавіраваць паміж гэтымі двума, якія насамрэч ёсць а-дно - яшчэ раз паўтару) бо з першага разу да некаторых не даходзіць
0
Беларус_ка/адказаць/
02.07.2024
Здавалася, што наадварот, калі ў акружэнні людзі з рознымі поглядамі, хутчэй знаці праўду і шляхі вырашэння пытанняў, бо бачыш сітуацыю з розных бакоў. Навошта мець паводле сябе толькі тых, хто заўсёды ківае галавой на ўсё прапановы?
0
Хто ведае?/адказаць/
02.07.2024
А колькі каралеўскаму далі?
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031