Знайсці
01.07.2024 / 22:182РусŁacБел

У казіно гатэля «Пекін» прыйшлі сілавікі, і цяпер яно не працуе

Казіно «Опера», размешчанае ў мінскім гатэлі «Пекін», часова не працуе. Паводле інфармацыі выдання «Люстэрка» ад сваёй крыніцы, гэта звязана з ператрусамі, якія адбыліся там на мінулым тыдні.

Казіно «Опера». Фота: beijinghotelminsk.com

Як расказаў чытач «Люстэрка», на мінулым тыдні ў казіно «Опера» гатэля «Пекін» прыходзілі сілавікі.

«Правялі ператрусы, выламалі ўсе дзверы, разбілі камеры. А персанал на тыдзень пайшоў у адпачынак», — гаворыць суразмоўца.

У казіно «Опера» на званкі ў панядзелак не адказвалі. У раздзеле «Казіно» на сайце гатэля «Пекін» адзначаецца, што «паслуга часова недаступная». Сам гатэль працягвае працу, браніраванне нумароў у ім, паводле адміністратаркі, даступнае. Казіно ж у найбліжэйшыя дні не будзе працаваць «па тэхнічных прычынах» і калі яно адкрыецца, супрацоўніца не ведае.

«Ёсць інфармацыя, што ў мінулы чацвер там прайшоў рэйд дзяржнаркакантролю, ніякай палітыкі там дакладна не было, — расказала крыніца «Люстэрка», якая працуе ў гульнявым бізнэсе Беларусі. — Такое здараецца часта: нечакана прыходзіць праверка, у зале ўключаюць святло і ўсіх прысутных правяраюць на наяўнасць або ўжыванне наркотыкаў.

Кажуць, у «Оперу» прыйшлі па наводцы, але гэта толькі чуткі. Як правіла, разам з наркакантролем на рэйд прыязджаюць і кантралёры з іншых ведамстваў, напрыклад, з санстанцыі або ўпраўлення культуры Мінгарвыканкама. Так што дакладна невядома, па якой прычыне гэта казіно да гэтага па не працуе. Магчыма, у кагосьці з правяральнікаў узніклі прэтэнзіі. Зусім не абавязкова, што яны звязаныя з наркотыкамі».

Казіно «Опера» належыць ТАА «Геймінг груп ХО». Уласнік гэтай фірмы — зарэгістраваная на Кіпры кампанія «Манары лімітэд». З-за гэтага «Геймінг груп ХО» ўваходзіць у спіс юрыдычных асоб, якім нельга прадаваць свае долі ў статутных фондах. Кампанія існуе са снежня 2013 года. Паводле даных сэрвісу kartoteka.by на 2021 год, у ёй працавала больш за 300 чалавек. 

Чытайце таксама:

Чатырох малалетніх дзяцей забралі ў бацькоў у Іванаве, бо тыя прайгравалі ў анлайн-казіно

Памятаеце школьніка з «Салігорскай гульні»? Цяпер ён агітуе за Расію, хваліць ГУБАЗіК і рэкламуе дзецям казіно ды махляроў

Маладая бухгалтарка з Баранавічаў захапілася анлайн-казіно і змагла прайграць паўмільёна рублёў сваіх кліентаў

У палацы Пуціна ў Геленджыку замест казіно і пакоя для стрыптызу з'явілася дамавая царква з тронам

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
2
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
2
1
Сілавікі/адказаць/
01.07.2024
Мы проста пакрыўдзіліся, як кароль Дуда з мандарынам Сі гралі ў карты, танчылі зь дзяўчатамі, а пасьля вазіліся цягніком празь мяжу туды-назад, а старшыню Лукашэнку на гулі не паклікалі
1
Дэпутат Ляшко/адказаць/
01.07.2024
Мая школа. Я гральныя аўтаматы сякерай парубаў.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031