Знайсці
01.07.2024 / 22:062РусŁacБел

Пракоп'ева і Сахашчыка цяпер шукае і МУС Расіі

Экс-рэстаратар Вадзім Пракоп'еў і прадпрымальнік Валерый Сахашчык уключаныя ў базу вышуку МУС Расіі. Іх шукаюць па крымінальным артыкуле, аднак па якім менавіта, у картках не пазначана.

Вадзім Пракоп'еў і Валерый Сахашчык

Пракоп'ева і Сахашчыка абвясцілі ў вышук за іхні ўдзел у стварэнні палка «Пагоня». Абодвух дзеячаў абвінавачваюць у тым, што яны «займаліся вярбоўкай, навучаннем і зладжваннем баевікоў з прыцягненнем замежных інструктараў на тэрыторыях Чэхіі, Польшчы і Украіны».

Пад сцягам «Пагоні» меркавалася аб'яднаць беларускіх добраахвотнікаў для ўдзелу ў вайне на баку Украіны. Аднак праект у 2022 годзе не адбыўся.

Пракоп'еў цяпер займаецца грамадскай дзейнасцю, ён абраўся ў Каардынацыйную раду. У Беларусі над ім правялі ўжо два судовыя працэсы — былы мінскі рэстаратар атрымаў 25 гадоў пазбаўлення волі.

Экс-камандзір 38-й асобнай гвардзейскай дэсантна-штурмавой брыгады ў Брэсце Сахашчык даўно займаецца бізнэсам. Таксама ён з'яўляецца прадстаўніком па абароне Аб'яднанага пераходнага кабінета. 

Беларусь і Расія раней аб'явілі пра аб'яднанне спісаў экстрэмістаў і тэрарыстаў дзвюх краін. Беларускія ўлады ўключаюць у гэты спіс у пераважнай большасці выпадкаў палітычных апанентаў.

Чытайце таксама:

Пракоп'еў пералічыў 12 ілюзій, з якімі трэба развітацца беларусам

Пракоп'еў: Я б хацеў пазмагацца за месца мэра Мінска, але кансерватары за мяне не прагаласуюць

Сахашчык патлумачыў, навошта пісаў свой сакрэтны ліст пра атакі беспілотнікаў па Беларусі

Сахашчык: Калі б я супрацоўнічаў з КДБ, я б адправіў туды ліст непрыкметна 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
2
Таксі Варшава/адказаць/
01.07.2024
Сахашчык ў бяспецы. Ён згубіўся ў маіх сутарэньнях разам з дакумэнтамі.
0
Былы амапавец, прадпрымальнік/адказаць/
01.07.2024
Сьцеражыся, спадару Маске, зара абыду цябе
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031