Знайсці
01.07.2024 / 21:457РусŁacБел

Буйны нямецкі банк без тлумачэння прычын закрывае рахункі беларусаў — нават дзіцячыя

Нямецкі Commerzbank у аднабаковым парадку закрывае рахункі грамадзян Беларусі. Беларусы, якія жывуць у Германіі, сталі атрымліваць лісты ад банка аб скасаванні дамоў, пры гэтым прычыны такога рашэння не называюцца, піша «Салідарнасць».

Фото: Wikimedia Commons

У чатах беларусы расказваюць, што рахункі закрываюць усім — незалежна ад наяўнасці ДНЖ ці ПМЖ. Закрываюць і дзіцячыя назапашвальныя рахункі.

Актывіст Павел Батуеў расказаў, што рашэнне банка закранула і яго:

«Мне няцяжка адкрыць рахунак у іншым банку, але сама сітуацыя ганебная. Паспрабую напісаць кіраўніцтву банка, што дыскрымінаваць дыскрымінаваных не вельмі добра».

Commerzbank — трэці па велічыні актываў банкаўскі канцэрн у Германіі. 

Праблема з адным з банкаў раней узнікла ў беларусаў у Польшчы. Банк Santander стаў блакаваць рахункі грамадзян Беларусі, у якіх няма еўрапейскага ДНЖ.

Чытайце таксама:

Польскі банк Santander дыскрымінуе беларусаў па ўласнай ініцыятыве

Актывісты склалі петыцыю ў польскі банк Santander з просьбай не дыскрымінаваць беларусаў

Польскі банк даў беларусам два тыдні, каб прынесці ДНЖ. Хто не прынясе, таго адключаць ад праграмы

Папулярны польскі банк увёў яшчэ адно абмежаванне для беларусаў

Латушка звярнуўся ў Камісію фінансавага нагляду Польшчы ў сувязі з банкам Santander

Папулярны польскі банк стаў блакаваць беларусам доступ да анлайн-акаўнтаў. Што здарылася?

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
9
1
Але?/адказаць/
02.07.2024
А руским не закрывают счета?
02.07.2024
Жора, прывыкай. Беларусаў выкарыстоўваюць і калабараты са знакам какчэства і змахеры БЧБ. На ўсё што ты можаш разлічваць - чарку і шкварку са стала Сонцападобнага ці каклету са стала Мудлапуцінцы
0
Охренели/адказаць/
02.07.2024
Надо не письма писать, а коллективно в суд подавать.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031