Знайсці
01.07.2024 / 16:052РусŁacБел

30 чэрвеня на беларускіх метэастанцыях зафіксавалі 23 тэмпературныя рэкорды

Пра шматлікія тэмпературныя рэкорды сведчыць параўнальны аналіз аператыўных і архіўных звестак Белгідрамета, праведзены тэлеграм-каналам «Надвор'е».

У Мінску на Камсамольскім возеры. Фота ілюстрацыйнае

Гарачэй за ўсё было ў Жыткавічах — 33,5 градуса. Тут нашмат перакрыты лакальны экстрэмум, які трымаўся аж з 1940 года (30,9).

У Гомелі паветра прагрэлася да 32,7 градуса (31,5 у 1973 годзе), у Магілёве — да 31,8 (30,2 у 1959-м), Гродне — да 31,7 (31,2 у 2019-м).

Рэкордныя тэмпературы адзначаныя таксама ў Лельчыцах — 33,1 (30,6 у 2021 годзе), Пінску — 32,9 (31,8 у 2021-м), Акцябрскім — 32,8 (30,1 у 2010-м), Івацэвічах — 32,8 (32,2 у 2019-м), Мазыры — 32,7 (31 у 1999-м), на метэастанцыі «Палеская» ў Лунінецкім раёне — 32,6 (30,9 у 2021-м), у Жлобіне — 32,5 (30,9 у 1999-м), Брагіне — 32,4 (30,7 у 1973-м).

Крыху халадней, але з новымі максімумамі было ў Лідзе — 31,6 (31,1 у 1997 годзе), Ганцавічах — 31,2 (30,6 у 2021-м), Стоўбцах — 31,2 (30,9 у 1997-м), Бабруйску — 31 (29,6 у 1981-м), Слуцку — 31 (29,9 у 2021-м), Касцюковічах — 31 (30,3 у 1999-м), Клічаве — 30,8 (29,3 у 1981-м), Беразіне — 30,6 (30,1 у 2016-м), Вілейцы — 30,2 (29,8 у 2019-м), Мсціславе — 29,4 (26,8 у 2014-м) і Лепелі — 29,1 (28,5 у 1997-м).

У трох гарадах абсалютныя максімумы дня паўтарыліся: у Пружанах (32,9 у 2022-м), Оршы і Сянне (28,9 у 1981-м у абодвух населеных пунктах).

Рэкорд для ўсёй тэрыторыі Беларусі — 34 градусы (30 чэрвеня 1917 года ў Васілевічах), — гэтым разам вытрымаў.

Тэмпературныя рэкорды ў краіне абнаўляюцца чацвёрты дзень запар. За гэты перыяд зарэгістравана не менш за 38 новых максімумаў.

Паводле прагнозу Белгідрамета, перыяд гарачага надвор’я завершыцца 2 ліпеня.

Чытайце таксама:

Спёка. Як выжыць і паводзіць сябе ў такое надвор'е

На наступным тыдні надворʼе зменіцца. Чаго чакаць?

Апакаліпсіс у панядзелак. Сёння ў Беларусі навальніцы, моцныя залевы і град

Аранжавы ўзровень небяспекі працягнулі на аўторак

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
0
Кантэнт-чэк/адказаць/
01.07.2024
Рэд. Дзякуй
0
Рэкорд/адказаць/
02.07.2024
А НН б'е рэкорды гарачыні ілюстрацыйных фота. Ах, гэтыя ружовыя майточкі... Дзякуй, пабольш такога кантэнту!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031