Знайсці
01.07.2024 / 14:091РусŁacБел

Памёр мастак-графік Леанід Дзягілеў

Сябру Беларускага саюза мастакоў, Беларускага саюза дызайнераў і Міжнароднай асацыяцыі дызайнераў, дарадцу Беларускай акадэміі архітэктуры было 83 гады.

Леанід Дзягілеў нарадзіўся 15 верасня 1940 года ў Сасноўцы пад Віцебскам. Скончыў Віцебскае мастацка-графічнае педагагічнае вучылішча, яго настаўнікам стаў вядомы мастак Валянцін Дзежыц. 

Таксама скончыў Ленінградскае вышэйшае мастацка-прамысловае вучылішча імя Мухінай, а таксама Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору Акадэміі навук Беларусі. З 1984 года працаваў у Беларускім тэатральна-мастацкім інстытуце, у розныя гады быў прарэктарам па навуковай рабоце, прафесарам кафедры, дацэнтам гэтай ВНУ.

Акрамя таго, узначальваў кафедру дызайну ў Інстытуце сучасных ведаў, дзе студэнты вучыліся адразу па двух напрамках: дызайн прадметна-прасторавага асяроддзя і дызайн віртуальнага асяроддзя. Вучнямі Леаніда Дзягілева з'яўляюцца многія вядучыя мастакі і дызайнеры Беларусі.

Не адзін год займаўся праектаваннем інтэр'ераў знакавых аб'ектаў Віцебшчыны. У прыватнасці, афармляў мемарыяльны музей Міная Шмырова, інтэр'ер кінатэатра «Беларусь», Дом культуры ў Расонах ды інш., пішуць Мінск-навіны.

За час сваёй дзейнасці Л.Дзягілеў спрабаваў сябе ў розных сферах. З'яўляўся паспяховым айчынным мастаком-графікам, педагогам Вышэйшай школы, мастацтвазнаўцам і экадызайнерам.

Акрамя таго, выступаў у якасці мастацтвазнаўцы і экспадызайнера. Апублікаваў шэраг артыкулаў па праблемах сінтэзу мастацтваў у архітэктуры, быў аўтарам навучальнага дапаможніка для ВНУ «Праектаванне інтэр'ераў індывідуальнага жылога дома».

Дзякуючы намаганням Леаніда Яўсеевіча ў Беларусі была пашырана сетка сярэдніх мастацкіх навучальных устаноў па кожным напрамку, створана Мінская гімназія-каледж мастацтваў на базе сярэдняй школы з мастацкім ухілам.

Працуючы дырэктарам дырэкцыі мастацкіх выстаў Міністэрства культуры Беларусі, ён арганізаваў больш за сотню перасоўных выстаў беларускіх мастакоў. На аснове фондаў жывапісных, скульптурных, графічных работ і твораў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва створаны Музей сучаснага выяўленчага мастацтва.

Адпяванне адбудзецца 2 ліпеня ў царкве вёскі Тарасава Мінскага раёна.

Чытайце таксама:

Памёр герой Беларусі Васіль Равяка

Памёр Леанід Свецік

Памерла Дзіяна Чаркасава

Памерла Лідзія Савік

Памёр Мікалай Сацура

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
4
Абуральна
1
0
Патынцыйны нябожчык/адказаць/
01.07.2024
Цікава, а пра мяне напіша НН, калі сканаю ?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031