Знайсці
01.07.2024 / 20:26РусŁacБел

Пяць простых прыёмаў, якія дапамогуць плаваць прыгажэй

Іх засваенне палепшыць тэхніку плавання і прымусіць навакольных звярнуць на вас увагу.

У плаванні існуе чатыры стылі: кроль, брас, батэрфляй і на спіне. Найбольш простым і менш стамляючым лічыцца першы. Пры кролі рукі робяць шырокія грабкі па чарзе, а ногі здзяйсняюць дробныя рухі па тыпу «нажніц».

Прапануем некалькі парад спецыялістаў, якія дапамогуць зрабіць ваша плаванне кролем прыгожым і хуткім.

Калі плаваеце, біце нагамі, нібы па мячы

Тэхніка ўдару нагамі ў плаванні кролем вельмі падобная на ўдар нагой па мячы ў футболе. Ваша нага выконвае падобныя рухі. Таму самы лёгкі спосаб для правільнага ўдару нагамі ў кролі — гэта ўяўляць, быццам вы б'яце па мячы.

Старайцеся выконваць удар усёй нагой ад ступні да таза. Толькі такі рух дазволіць вам здзяйсняць удар з максімальнай сілай.

Адпрацоўвайце ўдары нагамі на сушы і запамінайце правільны рух. У плаванні ўдары нагамі нашмат меншыя, чым у футболе. Яны павінны быць у радыусе вашага цела. Пры гэтым старайцеся, каб вашыя калені не згіналіся занадта моцна.

Скрын відэа: SwimUpRu / YouTube

Рабіце рух прамой нагой уверх, выконвайце ўдар усёй нагой і крыху згінайце нагу ў калене. Гэта самы важны навык у плаванні кролем, які дае большасць вашай хуткасці.

Калі плаваеце, грабіце прамымі рукамі

Другі момант, на які звяртаюць спецыялісты, гэта правільнае становішча рук пры плаванні. Спачатку патрэніруйцеся на сушы. Сачыце за тым, каб рука была прамая і выцягнутая наперад, а пальцы знаходзіліся блізка адзін да аднаго. Затым павярніце руку ўбок так, каб локаць быў накіраваны ўверх.

Скрын відэа: SwimUpRu / YouTube

Хутчэй за ўсё, ваша кісць павернецца разам з рукой. Таму развярніце яе ў пачатковае становішча. Запомніце гэта правільнае і найболей эфектыўнае становішча рукі для плавання кролем. Адпрацоўвайце яго і запамінайце.

Толькі такое становішча рукі дазволіць выканаць эфектыўны грабок, плаваць хутка і ўпэўнена.

Калі вы плаваеце, вашы рукі павінны нібы маляваць паўкола

Правільны пранос рук пасля грабка дапамагае плаваць лёгка і спакойна. Спецыялісты раяць паспрабаваць выкарыстаць плечы падчас праносу рук. Старайцеся круціць плечы, пакуль ваша рука знаходзіцца ў паветры. Уявіце, быццам малюеце паўкола вашым плячом.

Скрын відэа: SwimUpRu / YouTube

Пачаткоўцам спецыялісты рэкамендуюць выконваць пранос з амаль прамымі рукамі. Такі спосаб гарантуе, што рукі будуць цалкам расслабленыя ў паветры, і плаванне тады заўсёды будзе лёгкім.

Пры плаванні цела мае быць гарызантальным

Для кожнага аматара плавання важна навучыцца трымаць цела ў гарызантальным становішчы, каб не губляць хуткасць і падтрымліваць лёгкае плаванне.

Спачатку важна пераканацца, што цела цалкам знаходзіцца ў вадзе. Падчас плавання погляд павінен быць накіраваны ўніз і наперад пад вуглом у 45 градусаў.

Скрын відэа: SwimUpRu / YouTube

Спецыялісты заўважаюць, што калі плаваеш кролем, то не варта падымаць галаву. Калі гэта рабіць, то ногі адразу ідуць уніз, што тармозіць хуткасць.

Акрамя гэтага, важна сачыць за тым, каб вочы заўсёды былі максімальна нізка, нават падчас удыху, а ногі знаходзіліся каля паверхні вады.

Старайцеся выцягвацца наперад падчас плавання. Чым больш вы выцягнецеся, тым лягчэй вам будзе плыць.

Пры плаванні важна выдыхаць у ваду

Пры плаванні кролем важна навучыцца выдыхаць паветра, калі галава пагружаная ў ваду. Выдых падчас павароту галавы адбірае каштоўны час. У выніку вы не паспееце зрабіць поўны і глыбокі ўдых, а таму хутка стоміцеся.

Самы зручны момант для ўдыху ў кролі — гэта момант падчас павароту галавы ўбок пасля грабка рукой. Такая тэхніка аблегчыць плаванне ў некалькі разоў.

Спадзяёмся, што гэтыя парады будуць для вас карыснымі.

Чытайце таксама:

У Беларусі дзецям да 14 гадоў забаронена наведваць пляжы без дарослых. Што яшчэ нельга рабіць на вадзе?

Панізіць артэрыяльны ціск дапамогуць простыя практыкаванні

Пяць практыкаванняў для паляпшэння сэксуальнага жыцця

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
4
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031