Знайсці
30.06.2024 / 23:146РусŁacБел

На парламенцкіх выбарах у Францыі перамагаюць ультраправыя з Марын Лё Пэн. Партыя Макрона трэцяя

У Францыі 30 чэрвеня прайшлі выбары ў ніжнюю палату парламента — Нацыянальны сход. Вядомыя папярэднія вынікі па даных экзіт-полаў, піша Le Figaro.

Марын Лё Пэн і Жардан Бардэла. Фота: AP Photo/Thomas Padilla

Першае месца займае ўльтраправая партыя «Нацыянальнае аб'яднанне» Марын Лё Пэн — у іх 33,5%. Другое — ва ўльтралевага «Народнага фронту» (28,5%). Цэнтрысцкая партыя прэзідэнта Эмануэля Макрона «Разам за рэспубліку» на трэцім месцы з 22,1% галасоў.

Чакаецца, што выніковая яўка на выбары складзе рэкордныя 67% (такія даныя дае Інстытут апытанняў Ifop).

28-гадовы Жардан Бардэла — старшыня «Нацыянальнага аб'яднання» — выказаў здагадку, што ён будзе прэм'ер-міністрам.

Нагадаем, Макрон 9 чэрвеня абвясціў пазачарговыя парламенцкія выбары пасля таго, як правыя перамаглі на выбарах ад Францыі ў Еўрапарламент. Тэрмін самога Макрона сканчаецца ў 2027 годзе.

Чытайце таксама:

Марын Лё Пэн: Калі мы сфармуем урад, французскіх вайскоўцаў ва Украіне не будзе

Кіраўнік партыі Марын Лё Пен выступіў за пастаўкі Кіеву боепрыпасаў

«Ідэальны зяць» і зорка TikTok: у Францыі прэм'ер-міністрам можа стаць 28-гадовы палітык

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
11
Панылы сорам
1
Ха-ха
2
Ого
6
Сумна
2
Абуральна
2
5
Питон/адказаць/
01.07.2024
нацдемы и крайние правые Беларуси - ликуют! и не важно что вчера лабызалась к крысой которую тошнит, а руки не помыла
01.07.2024
Зноў гэты цэтлік “ультраправыя”, смешна.
0
Индеец/адказаць/
01.07.2024
Где этот алкаш, с русским исконным кличем "Гойда"?Растворился на пляжах Эвропы, патриот хренов.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031