Знайсці
30.06.2024 / 21:1119РусŁacБел

Начальнік Генштаба назваў умову, пры якой Беларусь можа прымяніць тактычную ядзерную зброю

Начальнік Генеральнага штаба, першы намеснік міністра абароны Беларусі Павел Муравейка называе тактычную ядзерную зброю, якую Пуцін перадаў Беларусі, стрымліваючым фактарам.

Начальнік Генеральнага штаба, першы намеснік міністра абароны Беларусі Павел Муравейка. Скрын відэа АНТ

«Мы навучыліся абыходзіцца з гэтай зброяй. Мы ўмеем упэўнена яе прымяняць.

Мы здольныя гэта рабіць і, можаце не сумнявацца, мы гэта зробім, калі суверэнітэту і незалежнасці нашай краіны будзе створана пагроза»,

сказаў Муравейка ў інтэрв'ю АНТ.

Скрын відэа АНТ

Начальнік Генштаба заявіў, што ля беларускай мяжы стаіць 10 батальённых тактычных груп НАТА агульнай колькасцю больш за 20 тысяч чалавек.

Ён таксама дадаў, што перамяшчаць свае падраздзяленні да мяжы з Украінай яны нібыта вымушаны, каб рыхтавацца да прыкрыцця і своечасова адрэагаваць.

Нагадаем, на мінулым тыдні беларускія Узброеныя сілы пачалі раптоўную праверку боегатоўнасці на мяжы з Украінай.

Чытайце таксама:

У прымежных з Украінай раёнах у беларусаў правяраюць дакументы і машыны

Аналітык назваў тры прычыны таго, чаму Украіна захоўвае дыпламатычныя адносіны з Беларуссю

«Сітуацыя складаная» — Павел Муравейка пракаментаваў становішча на паўднёвых рубяжах

Мінабароны: Украіна размясціла падраздзяленні спецназу на мяжы з Беларуссю

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
1
Ха-ха
13
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
11
2
Сымон/адказаць/
01.07.2024
Не варта аналізаваць, што там кажа кішэнны дрэсіраваны палітрук, прызначаны тараканам на адзіную з вышэйшых вайсковых пасадаў. Які і любы Мехліс, ён меней прафесійны нават за Хрэніна, бо ягоная праца - пафасна хлусіць, даносіць ды лізаць. А значыць, за баяздольнасць лукашысцкага войска хвалявацца ня трэба - яна не ўзнікне.
0
Bhagawan/адказаць/
01.07.2024
Čamu da hetaj pary aficyjnuju biełaruś nie pryznali sponsaram teraryzmu?
3
З Трампам пераможам/адказаць/
01.07.2024
Васіль, агннт масквы гэта байдэн і лібералы, а з Трампам расея сядзе ў лужыну
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031