Знайсці
30.06.2024 / 20:03ŁacБел

Больш за 80% беларускай моладзі жыве ў гарадах і гарадскіх пасёлках

У Беларусі жыве 1,6 млн маладых людзей ва ўзросце ад 14 да 30 гадоў. Гэта 17,8 працэнта ад агульнай колькасці насельніцтва (афіцыйныя звесткі на 1 студзеня 2024 года), паведамляе БелТА.

У большасці сваёй маладыя людзі па-ранейшаму аддаюць перавагу гарадам і пасёлкам гарадскога тыпу, дзе сёння пражывае 82,7 працэнта моладзі. Самым моладзевым рэгіёнам застаецца Мінск, дзе асталяваліся 394 959 маладых людзей, або 24,3 працэнта ад агульнай колькасці моладзі (паводле даных на 1 студзеня). За сталіцай ідуць Мінская (15,4%), Гомельская (14,5%) і Брэсцкая (14%) вобласці.

Што да атрымання адукацыі, то ўстановы прафесійна-тэхнічнай адукацыі, як правіла, часцей заканчваюць хлопцы, чым дзяўчаты. У 2023/2024 навучальным годзе ў розных ПТА навучаліся 63,1 тыс. навучэнцаў, 66,2 працэнта з якіх — хлопцы. За аналагічны перыяд навучанне ў ВНУ праходзілі 52,4% дзяўчат і 47,6% хлопцаў.

У 2023 годзе ва ўзросце да 31 года шлюб заключылі 32,8 тыс. дзяўчат і 28,7 тыс. юнакоў. Дзяўчаты аддаюць перавагу ствараць сем’і ва ўзросце 21-26 гадоў, а хлопцы — 23-28 гадоў.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031