Знайсці
29.06.2024 / 22:393РусŁacБел

Ізраіль памяняў правілы бязвізавага ўезду ў краіну

Ізраіль змяніў умовы бязвізавага ўезду ў сваю краіну, у тым ліку і для грамадзян Беларусі. Цяпер для атрымання права на ўезд неабходна будзе падаць спецыяльную заяву, хоць гаворка пра атрыманне паўнавартаснай візы не вядзецца.

Ізраіль. Фота: Wikimedia Commons

«У адпаведнасці з атрыманай ад ізраільскіх уладаў афіцыйнай інфармацыяй, грамадзяне Рэспублікі Беларусь, як і раней, могуць падарожнічаць у Ізраіль без візы для кароткатэрміновых паездак (турыстычная, гасцявая, дзелавая) і заставацца ў краіне да 90 дзён у кожны перыяд са 180 дзён», — паведаміла пасольства Беларусі ў Ізраілі.

Змена, аднак, будзе ў тым, што з 1 жніўня 2024 года ў выпадку кароткатэрміновай паездкі беларусы, як і іншыя замежныя грамадзяне, павінны будуць мець адмысловы электронны дазвол на ўезд у краіну (ETA-IL).

Паводле інфармацыі ўпраўлення па справах рэгістрацыі насельніцтва і іміграцыі Ізраіля, дазвол ЕТА-IL будзе дзейнічаць на працягу двух гадоў або да даты заканчэння тэрміну дзеяння пашпарта — у залежнасці ад таго, што адбудзецца раней.

Цягам ліпеня гэтага года падача заявы на гэты дазвол будзе бясплатнай, але з 1 жніўня гэтая працэдура ўжо будзе каштаваць 25 шэкеляў, што прыблізна роўна 7 далярам.

У выпадку ўзнікнення дадатковых пытанняў неабходна звяртацца ва ўпраўленне па справах рэгістрацыі насельніцтва і іміграцыі Ізраіля (https://israel-entry.piba.gov.il/, кантактны адрас ETA-IL: [email protected]), ці ў пасольства Ізраіля ў Беларусі.

Чытайце таксама:

Паўнамаштабная вайна паміж Ізраілем і «Хезбалой» можа пачацца ў бліжэйшы час

Мужчына з арбалетам напаў на жандара каля пасольства Ізраіля ў Сербіі

У Ізраілі з-за доўгага языка Лукашэнкі адмянілі канферэнцыю да 80-годдзя вызвалення Беларусі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
17
Панылы сорам
11
Ха-ха
10
Ого
13
Сумна
17
Абуральна
28
5
бабруйчанін/адказаць/
29.06.2024
Чаму да нас ні жадаешь ні едзіш?? Вы спачатку у Бен Гуріене разтлумачьце дзеўкам на таможне памежніцам Калі выдадзена віза гэта Права на ўезд і ні залежыць ад іх настроя і дней крытычных Пасля 7 кастрычніка?)) Да Вас ???Дзякуй я ні саскучыл..
3
Вовон/адказаць/
30.06.2024
бабруйчанін, сиди и жри бульбу...
2
бабруйчанін/адказаць/
30.06.2024
Вовон, Ад крахмала вова толькі " варатнічкі" стаят ?Куды ісці ведаешь ??Ідзі ідзі... вова
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031